Прастапо́ліца ’не зарослае (лесам або кустамі) поле’ (карэл., Нар. словатв.), прастапо́льніца ’поле, на якое ніколі не клалі гной’ (Скарбы). Польск. prostopole ’поле на лясной паляне, з якога звычайна быў добры ўраджай’. Да про́сты і поле, складанае, аформлена суфіксам ‑іца. Сюды ж прастапо́лё ’неўрадлівае поле’ (слонім., Сцяшк.), прастапо́ль ’няўгноеная глеба’ (ваўк., Сл. ПЗБ). Магчыма, адлюстроўвае сістэму падсечна-агнявога земляробства, параўн. ст.-бел. полѧ простого моркгъ (Статут 1588); славен. prosto polje ’адкрытае, чыстае поле’, г. зн. ’ляда’, а таксама ў песні: Ой, у полі‑прастаполі / Там зрадзіла проса (Песні Беласточчыны. Мн., 1997, 503). Гл. Цыхун, Зб. Абрэмбскай-Яблонскай, 53.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Морг1 ’трупярня’ (ТСБМ). Праз рус. мову з франц. morgue ’тс’.

Морг2 морг̌, морх, морк ’старая мера зямлі = 0,71 га’ (ТСБМ, Мядзв., Гарэц., Шпіл., Выг. дыс., Чуд., Сцяшк., Шат., Бяльк.), навагр., ст.-дар. ’мера зямлі каля 0,56 га’ (Бел. хр. дыял., Прышч.), ’мера сенажаці ў селяніна’ (Нас.), ’мурог’ (петрык., Шатал.), маргі ’ўчастак лугу’ (Касп.), маргі жаць, маргі рабіць ’выконваць павіннасць па ўборцы збожжа для пана’ (полац., Хрэст. дыял.), ст.-бел. моркгъ, моргъ ’мера зямлі’ (XIV ст.) запазычана са ст.-польск. morg, morg, morga (Чартко, Пыт. мовазн., 118; Юрэвіч, Зб. Крапіве, 291; Кюнэ, 76, 78; Булыка, Лекс. запазыч., 154; Мацкевіч, Сл. ПЗБ, 3, 77).

Морг3 (выкл.) і моргаць ’маргаць’ (ТСБМ), морьг! ’пра аднаразовае морганне’ (мсцісл., Нар. лекс.). Да марга́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)