моркгъ

Том: 18, старонка: 161.

img/18/18-161_0844_Моркгъ.jpg

Гістарычны слоўнік беларускай мовы (1982–2017)

Прастапо́ліца ’не зарослае (лесам або кустамі) поле’ (карэл., Нар. словатв.), прастапо́льніца ’поле, на якое ніколі не клалі гной’ (Скарбы). Польск. prostopole ’поле на лясной паляне, з якога звычайна быў добры ўраджай’. Да про́сты і поле, складанае, аформлена суфіксам ‑іца. Сюды ж прастапо́лё ’неўрадлівае поле’ (слонім., Сцяшк.), прастапо́ль ’няўгноеная глеба’ (ваўк., Сл. ПЗБ). Магчыма, адлюстроўвае сістэму падсечна-агнявога земляробства, параўн. ст.-бел. полѧ простого моркгъ (Статут 1588); славен. prosto polje ’адкрытае, чыстае поле’, г. зн. ’ляда’, а таксама ў песні: Ой, у полі‑прастаполі / Там зрадзіла проса (Песні Беласточчыны. Мн., 1997, 503). Гл. Цыхун, Зб. Абрэмбскай-Яблонскай, 53.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Морг1 ’трупярня’ (ТСБМ). Праз рус. мову з франц. morgue ’тс’.

Морг2 морг̌, морх, морк ’старая мера зямлі = 0,71 га’ (ТСБМ, Мядзв., Гарэц., Шпіл., Выг. дыс., Чуд., Сцяшк., Шат., Бяльк.), навагр., ст.-дар. ’мера зямлі каля 0,56 га’ (Бел. хр. дыял., Прышч.), ’мера сенажаці ў селяніна’ (Нас.), ’мурог’ (петрык., Шатал.), маргі ’ўчастак лугу’ (Касп.), маргі жаць, маргі рабіць ’выконваць павіннасць па ўборцы збожжа для пана’ (полац., Хрэст. дыял.), ст.-бел. моркгъ, моргъ ’мера зямлі’ (XIV ст.) запазычана са ст.-польск. morg, morg, morga (Чартко, Пыт. мовазн., 118; Юрэвіч, Зб. Крапіве, 291; Кюнэ, 76, 78; Булыка, Лекс. запазыч., 154; Мацкевіч, Сл. ПЗБ, 3, 77).

Морг3 (выкл.) і моргаць ’маргаць’ (ТСБМ), морьг! ’пра аднаразовае морганне’ (мсцісл., Нар. лекс.). Да марга́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)