мо́кры

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. мо́кры мо́края мо́крае мо́крыя
Р. мо́крага мо́край
мо́крае
мо́крага мо́крых
Д. мо́краму мо́край мо́краму мо́крым
В. мо́кры (неадуш.)
мо́крага (адуш.)
мо́крую мо́крае мо́крыя (неадуш.)
мо́крых (адуш.)
Т. мо́крым мо́край
мо́краю
мо́крым мо́крымі
М. мо́крым мо́край мо́крым мо́крых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

мо́кры, -ая, -ае.

1. Насычаны вільгаццю.

М. снег.

Мокрае адзенне.

2. Дажджлівы, сыры (пра надвор’е; разм.).

М. год.

Вочы на мокрым месцы ў каго (разм.) — пра таго, хто часта плача.

Мокрае месца застанецца ад каго (разм.) — ужыв. як пагроза расправіцца з кім-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мо́кры мо́крый;

~рая ку́рыца — мо́края ку́рица;

во́чы на ~рым ме́сцы — глаза́ на мо́кром ме́сте;

то́лькі ~рае ме́сца застане́цца — то́лько мо́крое ме́сто оста́нется;

~рая спра́ва — мо́крое де́ло;

як ~рае гары́ць — как мо́крое гори́т;

пабы́ў у вадзе́ і не м. нідзе́погов. вы́шел сухи́м из воды́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мо́кры, ‑ая, ‑ае.

1. Насычаны вільгаццю; сыры; проціл. сухі. Мокры снег. □ Мокрае адзенне і рухацца перашкаджала і ўніз цягнула. Маўр. Ля кастроў гаманілі хлопцы, сохла мокрая вопратка. Брыль. // Пакрыты вільгаццю. На мокрай траве, на лістах алешніку буйнымі кроплямі зіхаціць раса. В. Вольскі. Уважна слухала Агапа чытанне, і слёзы часта рабілі мокрым яе твар. Мурашка. // Потны. З кабінета першага сакратара выляталі па адным чырвоныя і мокрыя ад поту старшыні адсталых калгасаў. Шамякін.

2. Разм. Дажджлівы, сыры (пра надвор’е). Мокрая вясна. □ Нават у мокры год жыта тут слабее бывае. Крапіва. Ноч была мокрая, чорная. Зарэцкі.

•••

Вочы на мокрым месцы гл. вока.

Мокрае месца застанецца гл. месца.

Мокрая курыца гл. курыца.

Мокрая справа гл. справа.

Мокры, хоць выкруці — вельмі мокры.

Як мокрае гарыць — вельмі марудна (рабіць што‑н., робіцца што‑н.).

(Як) мокрая варона гл. варона.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мокры ’насычаны вільгаццю’, ’дажджлівы’, ’сыры’, ’потны’, ’гразкі’, ’прамоклы’, навагр. ’вараны (аб ежы)’ (ТСБМ, Яруш., Сцяшк., Жд. 1, Бяльк., ТС, Сл. ПЗБ), мокрасць ’сырасць, вільгаць’ (Нас.), ст.-бел. мокрый ’пакрыты, насычаны вадою, вільгаццю’, ’сыры’, ’балоцісты’ (Булахаў, Гіст., 137). Укр. мокрий, рус. мокрый, польск., в.-луж. mokry, палаб. mükrĕ, н.-луж. mokšy, чэш., славац. mokrý, славен. móker, серб.-харв. мо̏кар, макед. мокар, балг. мокър, ст.-слав. мокръ. Прасл. mokrъ, утворанае ад асновы *mok‑ і суфікса ‑ro‑ (Фасмер, 2, 641; Махэк₂, 372; Бязлай, 2, 192). Параўн. таксама мачыць, мокнуць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мокры, змакрэлы, змоклы, змочаны, замочаны, намоклы, намочаны, памочаны, прамоклы, абмоклы / ад расы: росны, расяны, аброшаны, зарошаны, абраселы □ хоць круці, хоць выкручвай

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

блішча́ста-мо́кры

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. блішча́ста-мо́кры блішча́ста-мо́края блішча́ста-мо́крае блішча́ста-мо́крыя
Р. блішча́ста-мо́крага блішча́ста-мо́край
блішча́ста-мо́крае
блішча́ста-мо́крага блішча́ста-мо́крых
Д. блішча́ста-мо́краму блішча́ста-мо́край блішча́ста-мо́краму блішча́ста-мо́крым
В. блішча́ста-мо́кры (неадуш.)
блішча́ста-мо́крага (адуш.)
блішча́ста-мо́крую блішча́ста-мо́крае блішча́ста-мо́крыя (неадуш.)
блішча́ста-мо́крых (адуш.)
Т. блішча́ста-мо́крым блішча́ста-мо́край
блішча́ста-мо́краю
блішча́ста-мо́крым блішча́ста-мо́крымі
М. блішча́ста-мо́крым блішча́ста-мо́край блішча́ста-мо́крым блішча́ста-мо́крых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

змо́клы, -ая, -ае.

Мокры, намоклы.

Змоклае адзенне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абмакрэ́лы, -ая, -ае.

Мокры, змочаны.

Абмакрэлая вопратка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абмо́клы, -ая, -ае.

Змакрэлы, мокры.

А. армяк.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)