мло́сць, -і, ж.

Непрыемнае самаадчуванне, якое наступае звычайна перад стратай прытомнасці, рвотай.

|| прым. мло́сны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мло́сць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. мло́сць
Р. мло́сці
Д. мло́сці
В. мло́сць
Т. мло́сцю
М. мло́сці

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

млосць ж. тошнота́, дурнота́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

млосць, ‑і, ж.

Непрыемнае пачуццё слабасці, якое наступае звычайна перад стратай прытомнасці, рвотай. Адагрэўшыся ў пасцелі, .. [Валя] адчула неспакой у сэрцы і млосць. Чорны. У [Іванавых] вачах, наганяючы непераадольную млосць, мільгалі і мільгалі абады. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Млосць, паст. млось ’пачуццё слабасці, якое наступае перад стратай прытомнасці, рвотай’, ’прыкрасць’ (ТСБМ, Нас.; мін., драг., КЭС; віл., воран., Сл. ПЗБ; КЭС, лаг.), млосны ’сумны, прыкры; які даводзіць сябе да знямогі’ (Нас.), ’маласольны’ (маст., Сл. ПЗБ), млосна ’нядобра, моташна, нязносна’ (ТСБМ, Грыг., Гарэц., Яруш., Мядзв., Нас., Шат., Касп., Бяльк., Растарг., ТС). Ст.-рус. мдлость ’слабасць’ (XVI ст.). Відаць, запазычана са ст.-польск. mdłość. Гл. таксама млець, мдле.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мло́снасць, ‑і, ж.

Тое, што і млосць. На хвіліну .. [Алесь] успамінае сябе, а потым наплывае змрок, млоснасць і адчай... Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мласьмлосць’ (паст., Сл. ПЗБ). Да млосць (гл.). Карэннае ‑а‑ замест ‑о‑, як у ст.-бел. чланъ, чланки пры польск. człon(ek) (Карскі, 1, 137). Аб мене ‑сʼць > -сь гл. Карскі, 1, 356.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

исто́ма мля́васць, -ці ж., млосць, род. мло́сці ж., мло́снасць, -ці ж., знямо́га, -гі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тошнота́

1. мло́снасць, -ці ж.; млосць, род. мло́сці ж.;

2. перен. агі́днасць, -ці ж., адваро́тнасць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дурнота́ (тошнота) разг. млосць, род. мло́сці ж.; мло́снасць, -ці ж.;

я (он) почу́вствовал дурноту́ мне (яму́) ста́ла мло́сна (нядо́бра, дрэ́нна).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)