мло́сна, безас., у знач. вык.

Нядобра, моташна.

Яму стала м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мло́сна

прыслоўе, утворана ад прыметніка

станоўч. выш. найвыш.
мло́сна - -

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

мло́сна в знач. безл. сказ. то́шно, ду́рно;

яму́ ста́ла м. — ему́ ста́ло то́шно (ду́рно)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мло́сна, безас. у знач. вык.

Нядобра, моташна. Адчуўшы, што яму млосна, Максім Сцяпанавіч выйшаў на ганак і сеў проста на прыступку. Карпаў. Неяк раз на занятках па гімнастыцы ў школе Бобу зрабілася млосна, і ён страціў прытомнасць. Гарбук.

•••

Чарцям млосна (будзе, стане) — пра што‑н. такое, што выходзіць за межы звычайнага.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мо́ташна, безас., у знач. вык., каму.

1. Млосна, нядобра (пра стан здароўя).

2. перан. Агідна, прыкра.

Слухаць м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

маты́ль, -я́, мн. -і́, -ёў, м.

1. Тое, што і матылёк.

2. Лічынка камара, якая служыць прынадай пры лоўлі ры́бы, а таксама кормам для акварыумных рыб.

Матылі ў вачах (разм.) — пра мігценне перад вачамі, калі становіцца млосна, дрэнна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ду́рно

1. нареч. (плохо) дрэ́нна, пага́на, ке́пска, бла́га;

ду́рно па́хнет дрэ́нна (пага́на, ке́пска, бла́га) па́хне;

2. безл., в знач. сказ. мло́сна, нядо́бра;

ему́ сде́лалось ду́рно яму́ ста́ла мло́сна (нядо́бра);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Мотарна ’цяжка’ (Касп.), ’млосна, дрэнна’ (гродз., Сцяшк. Сл.). Да мата́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

няра́дасны, ‑ая, ‑ае.

Пазбаўлены радасці, весялосці; сумны, журботны. У грудзях стала млосна ад нярадасных дум. Машара. // Які выклікае, прыносіць смутак, журбу. Ліда прынесла нярадасную вестку: ахову лагера, дзе знаходзіўся Мікола, узмацнілі. Федасеенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мля́намлосна, млява’, мляны ’слабы’ (Мядзв., Бяльк.; чав., Мат. Маг.; навагр., Сл. ПЗБ). Да млець (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)