Ме́льня1 ’млын’ (палес., КЭС). Да малоць (гл.). Той жа суфікс ‑ня ў пі́льня, ста́йня, бойня (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 59).

Ме́льня2 ’малая ўкладка снапоў’ (валож., Сл. ПЗБ). З мэндля (гл.) у выніку выпадзення ‑д‑ і перастаноўкі нлʼлʼн.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мяльня́, пін. мельня́ ’балбатун’ (Нар. лекс., Сцяц.). Да малоць. Аб суфіксе ‑н‑я гл. Сцяцко, Афікс. наз., 58.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)