Сямі́лка (семилка) ’від іголкі’ (Меер Крыч.). Ад сем (“оттого, что ихъ на денежку седмь купить можно”, там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скры́пацень ‘грузд’ (брэсц., пін., Жыв. сл.), скрыпі́ца ‘тс’ (чэрв., Сл. ПЗБ). Сюды ж скрипица ‘грыб, Agaricus extinctorius L.’ (Меер Крыч.). Да скрыпець (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сурэніца (суреница) ’вежавіца, Turitis glabra L.’ (Меер Крыч.). Няясна (памылкова запісанае сурэпіца, гл. наступнае слова, аднак падобных назваў для ўказанай расліны не адзначана).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трайцве́т ’фіялка трохколерная, браткі’ (Шмярко), тройцве́ткі (трои‑цвѣтки) ’сінюха, Polemonium coeruleum L.’ (Меер Крыч.). Параўн. трава́ трыцве́тная ’фіялка, браткі’ (Кіс.), гл. тры, цвет.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Траі́чны: траічная (троичная) трава ’браткі, Viola tricolor L.’ (Меер Крыч.), Відаць, з рус. трои́чный ’траечны’, што адлюстроўвае трохколернасць кветак, прысутную ў навуковай назве. Параўн. трайцвет, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Калені́ца ’попельны (паташны) завод, дзе перапальваецца (гартуецца) попел для канатнага завода’ (крыч., Меер, 1786). Відаць, рэгіянальнае ўтварэнне; адносна структуры параўн. укр. закарп. калениця ’посуд, у якім прыстаўляюць гліну для мазання’, параўн. калання ’пэцканне’, каляти ’пэцкаць, брудзіць’, рус. фальк. каленецкая страла ’гартаваная страла’. Да каліць ’паліць’, ’гартаваць’ гл. каліцца ’гартавацца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стано́г ‘жывёліна Oniscus muratius’ (Некр. і Байк.), ‘мнаганожка’ (ЛА, 4), стоно́га, стано́жка ‘тс’ (ЛП, Пятк. 2, Шатал., ЛА, 4), стоно́г ‘макрыца’ (ПСл), стоно́га ‘тс’ (Сл. Брэс.), станогі (сто‑ноги) мн. л. ‘тс’ (Меер Крыч.). Параўн. укр. сто́нга, стоно́га ‘тс’. Кампазіт на базе сто (тут у значэнні ‘шмат’) і нага́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сы́варатка ’вадкасць, якая атрымліваецца пры згортванні крыві і лімфы’ (ТСБМ), ’вадкасць з адстоенага ці адтопленага малака’ (Сцяшк.). У першым значэнні запазычана з рус. сы́воротка ’тс’, у другім — вынік метатэзы складоў у сыроватка (гл.). Сюды ж, відаць, і сы́варачная трава́ ’дзярачка, Asperula arvensis L.’ (Меер Крыч.), адзін з відаў якой носіць назву ўкр. сируха (Макавецкі, Sł. botan.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тата́рак ’бадзяк, пустазелле’ (Сцяшк.), сюды ж, магчыма, тата́рнік ’Garduus tomentasus’ (?) (“близ дорог”, Меер Крыч.). Укр. тата́рни́к ’чартапалох’, дыял. ’бадзяк палявы’, рус. тата́рин, тата́рник ’чартапалох; асот’. Ад тата́рын, тата́ры (гл.) з матывацыяй ’небяспечны’, ’шкодны’, ’непрыемны’, што адлюстроўвае калючасць раслін. У аснове намінацыі этнонім з пераносным значэннем ’не свой, чужы’, гл. Беразовіч, Язык и трад. культура, 409. Параўн. таксама ЕСУМ, 5, 527.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трылі́снік ‘назва некаторых раслін з трайчастымі лістамі’ (ТСБМ, Бяльк., Меер Крыч.), ‘бабоўнік, Menyanthes trifoliata L.’ (Кіс.; навагр., клім., ЛА, 1), ‘канюшына’ (Ласт., Др.-Падб.). Паводле наяўнасці трайчастых лістоў, названы рус. трилистник, чэш. třílistník, třulistník, мар. trumfulija (Махэк, Jména, 183), ням. Dreiblatt ‘бабоўнік’ — магчыма, у некаторых выпадках узорам было лац. tri‑folium ‘канюшына, трыліснік’ (Пастусяк, Pogranicze, 138; Мяркулава, Очерки, 35–36).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)