махіна́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

Несумленны спосаб дасягнення чаго-н.; махлярства.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

махіна́цыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. махіна́цыя махіна́цыі
Р. махіна́цыі махіна́цый
Д. махіна́цыі махіна́цыям
В. махіна́цыю махіна́цыі
Т. махіна́цыяй
махіна́цыяю
махіна́цыямі
М. махіна́цыі махіна́цыях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

махіна́цыя ж., разг. махина́ция

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

махіна́цыя, ‑і, ж.

Несумленны спосаб дасягнення чаго‑н.; махлярства. Дзеда Талаша, не гледзячы на ўсё старанне і на розныя махінацыі, як напрыклад, арышт Панаса, ніяк не ўдаецца злавіць. Колас. Каб атрымаць прэмію, Галаўня пайшоў на махінацыю: падаў даведку, што дарогу закончылі раней тэрміну. Гроднеў.

[Ад лац. machinatio — хітрыкі.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Махіна́цыя ’махлярства’ (ТСБМ). Узыходзіць да лац. māchinātio ’хітрыкі’, ’машына, прыстасаванне’. Прыйшло праз польск. ці рус. мову.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

махина́ция разг. махіна́цыя, -цыі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

маніпуля́цыя, ‑і, ж.

1. Складаны прыём, складанае дзеянне, якія патрабуюць спрыту, умення. Грузавік кратаўся з месца, і Міхаль Навіцкі ледзь паспяваў сачыць за таямнічымі маніпуляцыямі Васькавых рук і ног. Паслядовіч.

2. перан. Спрытнае махлярства, махінацыя.

[Фр. manipulation.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

маніпуля́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Цыркавы артыст, які робіць розныя фокусы з дапамогай лоўкасці рук; фокуснік.

2. Чалавек, які займаецца падробкай, рознымі махінацыямі (неадабр.).

3. Назва некаторых прыстасаванняў для выканання складаных рухаў, дзеянняў, падобных на дзеянні рук (спец.).

|| прым. маніпуля́тарскі, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.) і маніпуля́тарны, -ая, -ае (да 3 знач.).

Маніпулятарскі прыём.

Маніпулятарская махінацыя.

Канструкцыя маніпулятарнага тыпу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ашуканства, ашуканне, ашука, падман, зман, махлярства, лганства, абдурванне, круцельства, крутня, круцяльня, жульніцтва, шальмоўства, хітрасць, хітрыкі, машэнства, падлог, падкоп, падробка, найгрыш, падступства, падвох, прытворства, крывадушша, паказуха, маскіроўка, маскарад, манеўр, правакацыя, фальш, фальшыўка, фальсіфікацыя, фікцыя, афёра, авантура, камбінацыя, камбінатарства, махінацыя, шарлатанства, шулерства, фокус, трук, дэмагогія; ліпа (разм.) □ адвод вачэй, нячыстая справа, цёмны ход

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)