матэ́рыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. матэ́рыя
Р. матэ́рыі
Д. матэ́рыі
В. матэ́рыю
Т. матэ́рыяй
матэ́рыяю
М. матэ́рыі

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

матэ́рыя, -і, ж.

1. Аб’ектыўная рэальнасць, якая існуе па-за чалавечай свядомасцю і незалежна ад яе.

Формы існавання матэрыі.

2. Рэчыва, з якога складаюцца фізічныя целы прыроды.

Будова матэрыі.

3. Тканіна, матэрыял (у 4 знач.; разм.).

4. перан. Прадмет размовы, тэма.

Гутарыць аб высокай матэрыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

матэ́рыя ж.

1. филос. мате́рия;

2. мате́рия, вещество́ ср.;

3. материа́л м., мате́рия;

гавары́ць аб высо́кіх ~рыях — говори́ть о высо́ких мате́риях

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

матэ́рыя, ‑і, ж.

1. Аб’ектыўная рэальнасць, якая існуе паміма і незалежна ад свядомасці чалавека. Матэрыя ёсць філасофская катэгорыя для абазначэння аб’ектыўнай рэальнасці, якая дадзена чалавеку ў адчуваннях яго, якая капіруецца, фатаграфуецца, адлюстроўваецца нашымі адчуваннямі, існуючымі незалежна ад іх. Ленін.

2. Спец. Рэчыва, з якога складаюцца фізічныя целы прыроды. Будова матэрыі.

3. Разм. Тканіна; матэрыял. Чысценькае, хоць і з простай матэрыі, адзенне [дзяўчыны] гэтак прыемна кідалася ў вочы. Нікановіч.

4. перан. Разм. Прадмет размовы; тэма. [Валасны пісар:] — Ну што, гаспадзін настаўнік, аб высокай матэрыі з мужыкамі гутарыце?.. Чарот.

[Лац. materia.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Матэрыя ’аб’ектыўная рэальнасць, якая існуе незалежна ад свядомасці чалавека’, ’рэчыва, з якога складаюцца фізічныя целы прыроды’, ’тканіна, матэрыял’, ’шаўковая тканіна’ (ТСБМ, Нас.), ’кроў’, ’гной з раны, сукравіца’ (Нас.; смарг. Шатал.; шальч., Сл. ПЗБ), матэравы ’тканкавы’ (Нас.), ст.-бел. материя (матерея, матерыя, матэрыя) ’матэрыя’ (XVI ст.). Запазычаны са ст.-польск. materyja ’тс’ (Краўчук, Праблемы філал., 60; Булыка, Лекс. запазыч., 191), якое з с.-лац. māteria ’рэчыва’, першаснае значэнне ’будаўнічае дрэва’, якое лічылася «маткай» (= асновай) усяго (Жураўскі, Зб. Крапіве, 142; Голуб-Ліер, 306).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

крамні́на, -ы, ж. (разм.).

Матэрыя фабрычнага вырабу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

або́рка

‘друкарскі набор; матэрыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. або́рка або́ркі
Р. або́ркі або́рак
Д. або́рцы або́ркам
В. або́рку або́ркі
Т. або́ркай
або́ркаю
або́ркамі
М. або́рцы або́рках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

цвід, -у, М цвідзе, м.

Стракатая шарсцяная ці вігоневая матэрыя з дыяганальным перапляценнем нітак.

|| прым. цві́давы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ве́чна, прысл.

1. Бясконца, спрадведку; на працягу вякоў.

Матэрыя існуе в.

Жыць в. ў памяці народа.

2. Пастаянна, заўсёды.

Брат в. заняты.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разво́ды, -аў.

1. Буйныя неакрэсленыя ўзоры на чым-н.

Матэрыя ў р.

2. Няроўныя, звілістыя падцёкі, рагі (разм.).

На сцяне р. ад сырасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)