ма́тухна, -ы, ж. (разм.).

1. Тое, што і маці (у 1 знач.).

2. Ласкавы зварот да старой жанчыны.

3. Тое, што і матка (у 4 знач.).

М.-зямля.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ма́тухна

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ма́тухна ма́тухны
Р. ма́тухны ма́тухнаў
Д. ма́тухне ма́тухнам
В. ма́тухну ма́тухнаў
Т. ма́тухнай
ма́тухнаю
ма́тухнамі
М. ма́тухне ма́тухнах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ма́тухна ж., разг. ма́тушка;

~ны мае́! — ма́тушки (мои́)!; мать честна́я!

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ма́тухна, ‑ы, ж.

Разм.

1. (звычайна з адценнем павагі). Маці. — Добры вечар, матухна! — прывітаўся сын. Якімовіч.

2. Ласкава-фамільярны зварот да пажылой жанчыны.

3. (звычайна ў прыдатку). Нар.-паэт. Аб тым, што з’яўляецца самым родным і блізкім. Тут, на беразе Волгі-матухны, прайшлі дзяцінства і юнацтва беларускага песняра Максіма Багдановіча, у Горкім пачынаў ён сваю літаратурную працу. С. Александровіч. І няма ў такія хвіліны нічога даражэйшага за матухну-зямлю, адзіную надзею на жыццё, адзіную заступніцу. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ма́тухна (паваж.) ’маці’, ’фамільярны зварот да жанчыны’ (паэт.), ’блізкая, родная’ (ТСБМ, Нас.; любан., Нар. словатв.), мату́люхна ’мамачка’ (Нас.), ст.-бел. матухна ’тс’ (XV ст.); рус. смал., калуж. ма́тухна, мату́хна ’маці, мамачка’, польск. matuchna. Паўночнаславянскае. Утворана ад маці (< mat‑) пры дапамозе суфікса ‑ux‑a (параўн. рус. паўн. ма́туха, мату́хаматухна’, ’старэйшая ў сям’і жанчына’), пашыранага суфіксам ‑ъnа. Суфікс ‑exъn‑a сустракаецца ў серб.-харв. асабовых імёнах: Matehna = Matej.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ту́тухны ‘тут’, ‘прынамсі тут’, ‘тут-такі’ (Нас.). Да ту́т1 (гл.). Утворана пры дапамозе суф. ‑ухн‑ з ласкальным значэннем (параўн. бо́жухна, ма́тухна).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мацёнка ’бэлька пад насцілам з дошак для стога, якая кладзецца на слупкі’ (ТС). Палескае. Да ма́ці (гл.). Утворана пры дапамозе памяншальна-ласкальнага суфікса ‑ён‑к‑а, параўн. драг. ма́тёнка ’матуля, матухна’, рус. арханг., пск. ма́тенка, матёнка ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мама́ша разг.

1. ма́ма, -мы ж., мату́ля, -лі ж., маму́ся, -сі ж.;

2. (в обращении к посторонней) ма́ці нескл., ж., ма́тухна, -ны ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Няве́хна ’нявеста, маладзіца’ (Гарэц., Анік., Мал.), ’нявестка, жонка сына’ (Нас., Федар., Кліх, гом., Шн.; Жд. 1, Сл. ЦРБ, ТС, Ян.), неві́хна ’тс’ (Маш.), укр. невіхна ’тс’, рус. неве́хна ’тс’. Відаць, да нявеста (гл.); канец слова зменены пад уплывам’ слоў на ‑хна, параўн. цётухна, матухна, параўн. заўвагу Насовіча: Невѣхна… Тоже, что Невѣстухна». Менш верагодна з няве́сна (гл.), параўн. балг. дыял. неве̑хчи, неве́хчо ’зварот да нявесты’ (радоп., БД, 2) з чаргаваннем с/х.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

разго́н, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. разганяць — разагнаць (у 1, 3 і 4 знач.).

2. Рух з паступова нарастаючай скорасцю; скорасць, набытая кім‑, чым‑н. у выніку такога руху; разбег. Узяўшы добры разгон, Якаў неўзабаве пачаў даганяць уцекача. Кулакоўскі. Конь закусіў цуглі, выцягнуў галаву і ляцеў стралой, набіраючы ўсё большы разгон. Машара.

3. Адлегласць ад аднаго пункта прасторы да другога. Ад Верхаянска да Алтая Які разгон, якая шыр! Тут для жыцця ўсяго хапае, О, наша матухна Сібір! Непачаловіч. // Разм. Не занятая нічым прастора; прастор. Бачу і чытаю іншыя скрыжалі — Credo нашых дзён: Вольныя пуціны, сонечныя далі, Без канца разгон. Колас.

4. перан. Шырыня, размах у дзеяннях, дзейнасці. Гаспадарка выйшла на добрую дарогу і набірала ўсё большы і большы разгон. Дуброўскі. [Антон Пятровіч:] — Ідзі да нас [на завод]. Там, брат, разгон! Ого-го, які разгон!.. Ваданосаў.

5. Разм. Строгая вымова; разнос, праборка. Даць разгон.

•••

З разгону — моцна разагнаўшыся, набраўшы скорасць.

У разгон — у роскідку (араць).

У разгоне (у знач. вык.) — пра тых, хто разасланы, адасланы куды‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)