ма́трыца

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ма́трыца ма́трыцы
Р. ма́трыцы ма́трыц
Д. ма́трыцы ма́трыцам
В. ма́трыцу ма́трыцы
Т. ма́трыцай
ма́трыцаю
ма́трыцамі
М. ма́трыцы ма́трыцах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ма́трыца, -ы, мн. -ы, -рыц, ж. (спец.).

1. Увагнутая частка друкарскай формы, у якой атрымліваюць шрыфты.

Свінцовая м.

Пластмасавая м.

2. У матэматыцы: сістэма якіх-н. элементаў, размешчаных у выглядзе прамавугольнай табліцы.

3. Узор, штамп, форма ў серыйнай вытворчасці аб’ектаў мастацтва і тэхнікі.

|| прым. ма́трычны, -ая, -ае.

М. прэс.

М. цэх.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ма́трыца ж., в разн. знач. ма́трица

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ма́трыца, ‑ы, ж.

Спец.

1. Штамп, форма з паглыбленнямі для адліўкі друкарскіх літар, стэрэатыпаў і для штампоўкі розных вырабаў.

2. Форма з адбіткам набору, якая служыць для адліўкі стэрэатыпа.

3. Табліца матэматычных велічынь, размешчаных у выглядзе прамавугольнай схемы (табліцы).

[Ням. Matrize.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ма́трица тип., техн., мат. ма́трыца, -цы ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

стэрэаты́п, ‑а, м.

1. Металічная, гумавая або пластмасавая копія друкарскага набору, якая служыць для друкавання шматтыражных і паўторных выданняў; матрыца.

2. перан. Нязменны, агульнапрыняты ўзор, якога прытрымліваюцца; шаблон, трафарэт. У многіх артыкулах і вершах сталі стэрэатыпам «крывавыя мазалі» як сімвал працы і людскога гора. Грахоўскі.

[Ад грэч. stereos — цвёрды і typos — адбітак.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)