матня́, -і́, мн. -і́, -е́й, ж.

Мяшок у задняй частцы рыбалоўнай снасці, куды трапляе рыба пры лоўлі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

матня́

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. матня́ матні́
Р. матні́ матне́й
Д. матні́ матня́м
В. матню́ матні́
Т. матнёй
матнёю
матня́мі
М. матні́ матня́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

матня́ ж., см. куль II

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

матня́, ‑і, ж.

Тое, што і куль ​3.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Матня́1, мотня ’сярэдняя частка невада, куль’ (Маш., Тарн.; хойн., Мат. Гом.; нараўл. З нар. сл.), ма́тня ’тс’ (Федар. 6), матня́ ’задняя частка рыбалоўнай снасці ў выглядзе доўгага мяшка’ (лід., Сл. ПЗБ), ’карма ў невадзе’ (ТС), (перан.) ’пастка’ (КТС, Дунін–Марцінкевіч). Укр. матня́ ’сярэдняя паглыбленая частка невада’, рус. пск. мотня́ ’частка рыбалоўнай снасці’. Паводле Фасмера (2, 582), да мата́цца. Магчыма, аднак, дапусціць у якасці крыніцы лексему матка1, як месца, адкуль што-небудзь выходзіць. Параўн. рус. с.-урал. ма́точка ’цэнтральная частка невада’, арханг., пск., цвяр., смал., урал. ма́ткаматня невада’. Гл. таксама матня́4.

Матня́2 ’стрыжнёвы корань пня’ (жлоб., Мат. Гом.). Да ма́тка2. Суфікс ‑ня мог узнікнуць у выніку кантамінацыі лексем матка пня.

Матня́3, пін. матні̂э́ ’куль саломы для страхі’ (Працы 1), бяроз. ма́тня (Нар. сл.). Да ма́та (гл.).

Матня́4, мотня́ ’крэсла, устаўка ў штанах’ (добр., Мат. Гом.; Нар. Гом., ТС). Укр. матня́, рус. мотня́. Да мата́ць, мата́цца. Параўн., аднак, матня1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Майня́ ’сярэдняя частка невада ў выглядзе мяшка’ (Яшкін, З жыцця) — у выніку распадабнення зычных ‑тн‑ > ‑йн‑. Да матня́ (гл.). Укр. палт., рус. матня́ ’тс’ (< мата́цца). (Фасмер, 2, 582).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мотня́ ж.

1. рыб. куль, род. куля́ м., матня́, -ні́ ж.;

2. (в шароварах) крэ́сла, -ла ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

*Мат́анька, драг. ма́тычыла, бяроз. матэ́нька, ма́тня ’адзін з саламяных снапкоў, звязаны з некалькіх (3–5) пучкоў саломы каля гузыра, якімі пакрываецца ўся страха, апрача ніжняга рада’ (Нар. сл.). Да ма́та (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Се́сламатня ў штаноў’ (Бяльк.), ‘верхняя задняя частка штаноў’ (Янк. 2), ‘трохвугольная ўстаўка, клін (у штанах)’ (Ян.), усе́сла ‘прарэх у сподніках’ (маг., ЛА, 4), параўн. серб.-харв. чарнаг. sjesla ‘задняя частка штаноў, на якой сядзяць’, usjesla ‘верхняя частка штаноў (без калашын)’. Паводле Борыся (Etymologie, 262–263), познепраславянскі дыялектызм *sěslo < *sěd‑slo ‘задняя частка штаноў, на якой сядзяць’, што ад *sěsti (гл. сесці), *sédati або *sěděti (гл. сядзець). Формы з у‑ (u‑) другасныя, звязаныя з прыставачнымі дзеясловамі usjesti, усесціся. У семантычных адносінах параўн. іншую назву гэтай часткі штаноў — крэсла (г. зн. на што садзяцца).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сядро́1 ’палатно ў сетцы’ (ТС). Няясна. Магчыма, збліжэнне з польск. jadro ’сетка для лоўлі рыб альбо птушак, выпуклая яе частка’, кош. jadro ’сетка з матнёй’, ’складка ў адзенні’, ’(рэдкая) тканіна’, чэш. jadro ’ўнутранасць рыбацкай сеткі’, славен. jádranматня ў рыбацкай сетцы’, ст.-слав. ꙗдро ’выгін, выпукласць, складка’ (гл. ядро), для якога выводзіцца значэнне ’выпукласць, звісаючая частка, матня’ з першапачатковага ’нешта набухшае, абвіслае’ (гл. Слаўскі, 1, 485–486; ЭССЯ, 6, 43–44; SEK, 2, 324–325). Аднак цяжка вытлумачыць пачатковае с‑ (магчыма, уплыў дзеяслова сядзець, гл. сядро3).

Сядро́2 ’здор’ (брэсц., ЖНС), сюды ж, відаць, ст.-бел. сѧдра: чрева его сѧдра зубъ слоновых, што перакладаецца як ’пласціна’ (Альтбаўэр), сѧдръ: кости его сѧдръ сталныи; подобїѧ сѧдра зубнаго з няясным значэннем (КГС). Параўн. рус.-ц.-слав. сѧдра ’загусцелая вадкасць’, серб.-ц.-слав. сѧдра ’тс’, чэш. sádra ’гіпс’, славац. sadra ’тс’, славен. sadra ’тс’, серб.-харв. са̏дра, се̏дра ’гіпс, вапнавы нацёк’, гідронім балг. Седрач, харв. sedro ’порысты камень’. Апошняе Махэк₂ (535) выводзіць ад кораня *sęd‑ са старадаўнім суфіксам ‑r‑, што фармальна і семантычна магчыма, але як амонім да разгледжаных слоў; сядро < сядзець, г. зн. ’тое, што асела на кішках’, параўн. сала. Гл. яшчэ Фасмер, 3, 825; Скок, 3, 185; Бязлай, 3, 213 (узводзяць да прасл. *sędra, што мае і.-е. паралелі); Вештарт, Лекс. Палесся, 134; Дурыданаў, БЕ, 23, 1–2, 105–108.

*Сядро́3, седро́ ’задняя частка штаноў’ (стол., Нар. ск.), ’мянушка чалавека, шырокага ў касцях, з вялікай тазавай часткай’ (Альп.). Словаўтваральны варыянт назоўніка ад сядзець з суф. ‑р‑, параўн. сядло, садно, сядро1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)