матня́, -і́, мн. -і́, -е́й, ж.
Мяшок у задняй частцы рыбалоўнай снасці, куды трапляе рыба пры лоўлі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
матня́
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
матня́ |
матні́ |
| Р. |
матні́ |
матне́й |
| Д. |
матні́ |
матня́м |
| В. |
матню́ |
матні́ |
| Т. |
матнёй матнёю |
матня́мі |
| М. |
матні́ |
матня́х |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
матня́, ‑і, ж.
Тое, што і куль 3.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
матня
Том: 17, старонка: 287.
Гістарычны слоўнік беларускай мовы (1982–2017)
Матня́ 1, мотня ’сярэдняя частка невада, куль’ (Маш., Тарн.; хойн., Мат. Гом.; нараўл. З нар. сл.), ма́тня ’тс’ (Федар. 6), матня́ ’задняя частка рыбалоўнай снасці ў выглядзе доўгага мяшка’ (лід., Сл. ПЗБ), ’карма ў невадзе’ (ТС), (перан.) ’пастка’ (КТС, Дунін–Марцінкевіч). Укр. матня́ ’сярэдняя паглыбленая частка невада’, рус. пск. мотня́ ’частка рыбалоўнай снасці’. Паводле Фасмера (2, 582), да мата́цца. Магчыма, аднак, дапусціць у якасці крыніцы лексему матка 1, як месца, адкуль што-небудзь выходзіць. Параўн. рус. с.-урал. ма́точка ’цэнтральная частка невада’, арханг., пск., цвяр., смал., урал. ма́тка ’матня невада’. Гл. таксама матня́ 4.
Матня́ 2 ’стрыжнёвы корань пня’ (жлоб., Мат. Гом.). Да ма́тка 2. Суфікс ‑ня мог узнікнуць у выніку кантамінацыі лексем матка пня.
Матня́ 3, пін. матні̂э́ ’куль саломы для страхі’ (Працы 1), бяроз. ма́тня (Нар. сл.). Да ма́та (гл.).
Матня́ 4, мотня́ ’крэсла, устаўка ў штанах’ (добр., Мат. Гом.; Нар. Гом., ТС). Укр. матня́, рус. мотня́. Да мата́ць, мата́цца. Параўн., аднак, матня 1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Майня́ ’сярэдняя частка невада ў выглядзе мяшка’ (Яшкін, З жыцця) — у выніку распадабнення зычных ‑тн‑ > ‑йн‑. Да матня́ (гл.). Укр. палт., рус. матня́ ’тс’ (< мата́цца). (Фасмер, 2, 582).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
мотня́ ж.
1. рыб. куль, род. куля́ м., матня́, -ні́ ж.;
2. (в шароварах) крэ́сла, -ла ср.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
*Мат́анька, драг. ма́тычыла, бяроз. матэ́нька, ма́тня ’адзін з саламяных снапкоў, звязаны з некалькіх (3–5) пучкоў саломы каля гузыра, якімі пакрываецца ўся страха, апрача ніжняга рада’ (Нар. сл.). Да ма́та (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
matnia
matni|a
ж. пастка; матня (у сетцы);
wpaść w ~ę — трапіць у пастку
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)