масці́цца, машчу́ся, мо́сцішся, мо́сціцца; незак.

1. Зручна размяшчацца, уладкоўвацца.

М. на возе.

2. перан. Мець пэўны намер, намервацца (разм.).

Ці не ў начальнікі ён мосціцца?

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

масці́цца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. машчу́ся мо́сцімся
2-я ас. мо́сцішся мо́сціцеся
3-я ас. мо́сціцца мо́сцяцца
Прошлы час
м. масці́ўся масці́ліся
ж. масці́лася
н. масці́лася
Загадны лад
2-я ас. масці́ся масці́цеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час мо́сцячыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

масці́цца несов.

1. разг. (удобно устраиваться) мости́ться, ума́щиваться;

2. страд. мости́ться; настила́ться; см. масці́ць 1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

масці́цца, машчуся, мосцішся, мосціцца; незак.

1. Зручна размяшчацца, уладкоўвацца. Толя злажыў манаткі ў носе лодкі .. і пачаў масціцца на начлег. Брыль.

2. перан. Разм. Мець намер, намервацца. Дзіўныя ў .. [Максімкі] адносіны з Язэпам. Мосціцца ўсё пасябраваць з ім. Хадановіч.

3. Зал. да масціць (у 1, 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мости́ться страд. масці́цца; брукава́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Масцяры́цца, масцю́рыццамасціцца’ (шальч., Сл. ПЗБ). У выніку кантамінацыі масці́ць (масці́цца) і ма́йстар, масты́рыць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

громозди́ться

1. грува́сціцца, нагрува́шчвацца;

2. (устраиваться наверху чего-л.) масці́цца, узбіва́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перема́щиваться страд.

1. масці́цца, перамо́шчвацца; брукава́цца, перабруко́ўвацца;

2. перамо́шчвацца; перабруко́ўвацца; см. перема́щивать.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

настила́ться страд.

1. насціла́цца;

2. масці́цца, намо́шчвацца, насціла́цца; кры́цца; кла́сціся; брукава́цца, забруко́ўвацца; см. настила́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Мастаколіццамасціцца’ (шчуч., дзятл., маст., Сл. ПЗБ), ’прымошчвацца, прылучацца’ (слонім., Сцяшк. Сл.), мастаколіць ’рабіць паволі, няжвава’ (віц., Мікуц.). Складанае слова. Да мост і кол (гл.). Першапачаткова азначала ’рабіць памост на слупах (на калах), напрыклад, пры паляванні’; пазней атрымала адценне экспрэсіі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)