масо́нскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. масо́нскі масо́нская масо́нскае масо́нскія
Р. масо́нскага масо́нскай
масо́нскае
масо́нскага масо́нскіх
Д. масо́нскаму масо́нскай масо́нскаму масо́нскім
В. масо́нскі (неадуш.)
масо́нскага (адуш.)
масо́нскую масо́нскае масо́нскія (неадуш.)
масо́нскіх (адуш.)
Т. масо́нскім масо́нскай
масо́нскаю
масо́нскім масо́нскімі
М. масо́нскім масо́нскай масо́нскім масо́нскіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

масо́нскі масо́нский

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

масо́нскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да масона, масонства. Масонскія ложы. Масонскі ордэн.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

масо́н, -а, мн. -ы, -наў, м.

Паслядоўнік масонства, член масонскай ложы.

|| прым. масо́нскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

масо́нства, -а, н.

Рэлігійна-філасофская плынь з містычнымі абрадамі, якая злучае задачы духоўнага самаўдасканалення і працу на карысць грамадства.

|| прым. масо́нскі, -ая, -ае.

М. рух.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

масо́нский масо́нскі;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

о́рдэн 1, ‑а, м.

Знак узнагароды розных ступеняў і назваў за ваенныя або грамадзянскія заслугі. Ордэн Леніна. Ордэн Кутузава. Ордэн Чырвонай Зоркі. □ Тры баявыя ордэны ўпрыгожылі грудзі Ваўчка. Хадкевіч. Ордэн баявога Чырвонага Сцяга ўпрыгожыў сцяг камсамола рэспублікі. «Звязда».

[Ад лац. ordo (ordinis) — рад, разрад.]

о́рдэн 2, ‑а, м.

Манаскае або рыцарска-манаскае таварыства каталіцкай царквы з пэўным статутам. Ордэн езуітаў. Ордэн мечаносцаў. // Назва некаторых тайных рэлігійна-філасофскіх аб’яднанняў, арганізацый. Масонскі ордэн.

[Ад лац. ordo (ordinis) — рад, разрад.]

о́рдэн 3, ‑а, м.

Тое, што і ордэр ​2. Дарычны ордэн.

[Ад лац. ordo (ordinis) — рад, разрад.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

радавы́ 1, ‑ая, ‑ое.

1. Звычайны, просты, які нічым не вылучаецца сярод іншых. Радавы выпадак. Радавы чытач. □ Камандзір «Міцька» — гэта быў радавы савецкі чалавек, камсамолец з кубанскай станіцы. Брыль. [Асташонак:] — Жыццё ствараюць звычайныя, радавыя людзі. Іх — мільёны! Знатных жа — адзінкі. Ваданосаў. // Такі, які не займаецца кіруючай работай. Гаварылі стары майстар, інжынер, радавыя рабочыя. Кавалёў. / у знач. наз. радавы́, ‑ога, м. Партыя. Я — адзін з яе радавых. Танк.

2. Які не належыць да каманднага саставу; не з’яўляецца камандным (пра ваеннаслужачых). Радавы салдат. □ Між тым якраз у той час праславіўся дзед Талаш як ваяка, ды які яшчэ ваяка: чырвоны партызан, і не радавы, не просты партызан! Колас. // у знач. наз. радавы́, ‑ога, м. Салдат. [Васіль] прайшоў праз усю вайну. Вырас з радавога да капітана, камандзіра роты. Шамякін. Для ўсіх — і радавых і генералаў — Нялёгкім быў той першы год вайны. Прыходзька.

радавы́ 2, ‑ая, ‑ое.

Тое, што і радковы. Радавая пасадка бульбы. Радавая веялка.

радавы́ 3, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае адносіны да роду (у 2 знач.). Спраўляць радавы абрад.

2. Які пераходзіць у адным родзе з пакалення ў пакаленне; спадчынны; родавы. Радавая маёмасць. Радавая прафесія. Радавая спадчына. □ Пальцы [Луцкевіча] ўпрыгожвалі два масіўныя пярсцёнкі: адзін з пячаткай, на якой быў радавы шляхецкі герб «Навіна», на другім — масонскі знак. Машара. Сані з целам павольна прасоўваліся па снежнай дарозе да радавога маёнтка. Караткевіч.

радавы́ 4, ‑ая, ‑ое.

Зроблены з грубай ільняной пражы; зрэбны. Радавая тканіна. // Звязаны з апрацоўкай такой пражы і вырабам тканіны з яе. На сход прыйшлі былі Цімох з Лявонам; зайшла Макрына да Атрахіміхі — адносіла пазычанае радавое бёрда ў адзінаццаць з палавінаю пасмаў. Баранавых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)