масні́ца, -ы, мн. -ы, -ніц, ж.

Тое, што і маснічына.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

масні́ца

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. масні́ца масні́цы
Р. масні́цы масні́ц
Д. масні́цы масні́цам
В. масні́цу масні́цы
Т. масні́цай
масні́цаю
масні́цамі
М. масні́цы масні́цах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

масні́ца ж., см. масні́чына

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

масні́ца, ‑ы, ж.

Дошка падлогі; дошка, плаха або бервяно ў якім‑н. драўляным насціле. [Балгарка] ўздрыгвае, хапае падарунак, падымае масніцу падлогі і падсоўвае каробку пад бэльку. Лупсякоў. Ступіш на ганак — пад нагамі ўгнуцца і зарыпяць сівыя касматыя масніцы. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Масні́ца1, мастні́ца, масні́чына ’дошка падлогі, моста’ (ТСБМ, Касп., Сцяшк., Янк. 1, Юрч., Грыг., Нас., Мат. Гом.; КЭС, лаг.; паўд.-усх., КЭС; гом., Нар. сл., Жыв. сл.; Бір. дыс.). Укр. валын. мастни́ця, рус. кур., пск., смал., цвяр. мостница, мосница, мостничина. Да мост ’падлога, мост’ (гл.). Аб суфіксе ‑ica (‑іца) гл. Слаўскі (SP, 1, 98–99), Сцяцко (Афікс. наз., 157–158).

*Масні́ца2, масьныэця ’маслабойка (машына)’ (Тарн.), масні́чка ’тс’ (рэч., Мат. Гом.). Укр. ма́сничка. З maslьnica. Да ма́сла (гл.).

Масні́ца3 ’клін, пры дапамозе якога сошка спалучаецца з аглоблямі’ (Сержп., Земл.). Да мост (гл.).

*Ма́сніца, ма́сныця ’масленіца’ (драг., З нар. сл.). Укр. ма́сниця ’тс’. Без ‑ле‑ з ма́сленіца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

скры́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Тое, што і скрыпець. Пад нагой масніца Рэзка скрыпае, Капае вада Ды ціха хліпае. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мостови́на маставі́на, -ны ж., масні́ца, -цы ж., масні́чына, -ны ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

полови́ца масні́ца, -цы ж., масні́чына, -ны ж., до́шка (у падло́зе).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

По́дмасні ’падмосткі’ (Мат. Гом.). Ад *под‑мост‑ні*под‑мост. Гл. памост, мост, масніца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пальні́ца ’палавіца, масніца’ (Бяльк., Мат. Гом.), пальнічьі‑ на ’тс’ (Сл. ПЗБ). Да пол ’падлога’. Адносна л’ параўн. рус. напольный.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)