маско́ўскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. маско́ўскі маско́ўская маско́ўскае маско́ўскія
Р. маско́ўскага маско́ўскай
маско́ўскае
маско́ўскага маско́ўскіх
Д. маско́ўскаму маско́ўскай маско́ўскаму маско́ўскім
В. маско́ўскі (неадуш.)
маско́ўскага (адуш.)
маско́ўскую маско́ўскае маско́ўскія (неадуш.)
маско́ўскіх (адуш.)
Т. маско́ўскім маско́ўскай
маско́ўскаю
маско́ўскім маско́ўскімі
М. маско́ўскім маско́ўскай маско́ўскім маско́ўскіх

Крыніцы: piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

наўгаро́дска-маско́ўскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. наўгаро́дска-маско́ўскі наўгаро́дска-маско́ўская наўгаро́дска-маско́ўскае наўгаро́дска-маско́ўскія
Р. наўгаро́дска-маско́ўскага наўгаро́дска-маско́ўскай
наўгаро́дска-маско́ўскае
наўгаро́дска-маско́ўскага наўгаро́дска-маско́ўскіх
Д. наўгаро́дска-маско́ўскаму наўгаро́дска-маско́ўскай наўгаро́дска-маско́ўскаму наўгаро́дска-маско́ўскім
В. наўгаро́дска-маско́ўскі (неадуш.)
наўгаро́дска-маско́ўскага (адуш.)
наўгаро́дска-маско́ўскую наўгаро́дска-маско́ўскае наўгаро́дска-маско́ўскія (неадуш.)
наўгаро́дска-маско́ўскіх (адуш.)
Т. наўгаро́дска-маско́ўскім наўгаро́дска-маско́ўскай
наўгаро́дска-маско́ўскаю
наўгаро́дска-маско́ўскім наўгаро́дска-маско́ўскімі
М. наўгаро́дска-маско́ўскім наўгаро́дска-маско́ўскай наўгаро́дска-маско́ўскім наўгаро́дска-маско́ўскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

рэ́йсавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да рэйса; які ходзіць па пэўным маршруце. Гэта быў не звычайны рэйсавы аўтобус, якіх так многа ходзіць цяпер па дарогах Палесся, а тэатральны. В. Вольскі. Дваццаць хвілін лёту, і рэйсавы самалёт, на якім знаходзіўся Павел, прызямліўся ў маскоўскім аэрапорце. Шыцік. Не, сабой Карней быў задаволены! Прыйшоў з арміі — адразу ж уладкаваўся матросам на рэйсавы цеплаход Гомель — Кіеў. Каршукоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сіно́д, ‑а, М ‑дзе, м.

1. У дарэвалюцыйнай Расіі — вышэйшы калегіяльны орган праваслаўнай рускай царквы; цяпер — дарадчы орган пры патрыярху Маскоўскім і ўсёй Русі. Наступалі.. [справы] звычайна з гаспадарчага ўпраўлення сінода, куды епархіі звярталіся па грошы. «Помнікі». Не папе рымскаму служу І не «свяцейшаму» сіноду! Я аддаю сваю душу Свайму няшчаснаму народу! Купала.

2. Сход духоўных і свецкіх асоб для вырашэння царкоўных спраў пратэстанцкай царквы.

[Ад грэч. synodos — сход.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тамга́ ’кляймо, метка, пячаць, пячатка’, ’гандлёвая пошліна’ (ТСБМ), ст.-бел. тамга, томга ’гандлёвае мыта’ (Ст.-бел. лексікон). З рускай мовы, параўн. стараж.-рус. тамга/*тамъга ’кляймо; пячатка; від падатку, уведзенага на заваяванай тэрыторыі Старажытнай Русі татара-манголамі’, пазней, у Маскоўскім княстве, — ’гандлёвая пошліна’. Ст.-цюрк. tamɣa ’пячатка, адбітак’, сучасныя манг. тамга́ ’пячатка; штэмпель; штамп’, ’кляймо, таўро’, ’туз (у картах)’, каз.-тат. тамга́ ’метка; таўро, кляймо; пячатка’, тур. damga ’кляймо, штэмпель; пломба; проба (на каштоўных вырабах)’ і інш. (Чарных, 2, 227; Фасмер, 4, 18; Анікін, 531).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шыба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. каго-што. Кідаць, шпурляць што‑н. Сёння Данька больш клапаціўся аб дзяўчатах. Ён паказваў, як лепш укалупіць гной на вілкі, як шыбаць праз акно на двор, не дужа торгаючы рукамі. Ермаловіч. // перан. Разм. Хутка, нядбайна гаварыць, вымаўляць (словы, рэплікі, заўвагі і пад.). Потым, мабыць, зразумеў [Максім] і чамусьці ўзлаваўся — пачаў злосна шыбаць словы. Шамякін.

2. Хутка, з вялікай сілай узлятаць угару; шугаць (пра полымя, дым і пад.). Шыбалі ўгару цёмныя стаўбуры дыму, вогненна бліскала полымя. Мележ. Полымя шыбае ўверх роўна, бо ў густым бярэзніку не праймае вецер. Пестрак. / у перан. ужыв. Гараць вераснёвыя ночы У неба шыбае агонь. Пушча. // Распаўсюджвацца, пранікаць куды‑н. Праз новыя крокаў трыста агонь ужо шыбаў па страсе. Чорны. Полымя шыбае праз дзверкі, гудуць паддувалы... Барашка. // безас. перан. Раптоўна ўрываючыся, дзейнічаць з вялікай сілай на каго‑н. У нос шыбала рэзкім пяньковым пахам, кастрыца абсыпала твар і калолася за каўняром. Быкаў. // перан. Налівацца чырванню, палымнець. [Каця] не спалохалася, пачуўшы, што ў скроні гулка забіла кроў, а твар шыбаў полымем. Алешка. // безас. перан. Выклікаць які‑н. стан. [Цобель:] Ну, уцягнуў ты мяне ў гісторыю!.. То ў холад, то ў пот шыбае! Мележ.

3. Разм. Хутка рухацца, ісці, ехаць і пад.; шыбаваць. — Ты вось што, — сказаў.. [гаспадарцы], — бяры сваіх памочніц і шыбай да машыны. Лупсякоў. А вечарком мы выпускалі У паветра белых галубоў. Зрабіўшы некалькі кругоў, У вышыню яны шыбалі. Багдановіч. Гутарка зацягнулася, і мы, выбраўшы зручны выпадак, пакінулі шумную кампанію паэтаў і ўжо шыбалі маскоўскім трамваем да Парку культуры і адпачынку імя М. Горкага. Хведаровіч. // Падаць, ісці (пра дождж, снег, град). Мяккі, пульхны, нібы з ваты, Мітуслівы і таўсматы З неба снег шыбае. Гілевіч.

4. Вельмі хутка расці. Вунь як трава шыбае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)