Інстытут усходніх моў пры Маскоўскім дзяржаўным універсітэце 5/145; 9/521
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Таварыства гісторыі і старажытнасцей расійскіх пры Маскоўскім універсітэце 1/467
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Таварыства аматараў прыродазнаўства, антрапалогіі і этнаграфіі пры Маскоўскім універсітэце 2/57; 11/487
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Камісія друкавання дзяржаўных грамат і дагавораў пры Маскоўскім архіве Міністэрства замежных спраў 1/467; 2/279
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
БЕРАЖКО́Ў (Мікалай Георгіевіч) (24.6.1886, г. Ніжні Ноўгарад, Расія — 12.3.1956),
гісторык. Д-ргіст.н. (1946). Скончыў Маскоўскі ун-т (1911). Працаваў у Маскоўскім архіве Мін-ва юстыцыі. З 1917 выкладаў у Маскоўскімархеал. ін-це, Ніжагародскім ун-це, працаваў у Музеі рэвалюцыі, у музеі «Катарга і ссылка», з 1935 у Ін-це гісторыі АНСССР. Даследаваў гісторыю і крыніцазнаўства ВКЛ, Беларусі эпохі феадалізму, займаўся храналогіяй рускіх летапісаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСІ́МАЎСКАЕ ЦА́РСТВА,
удзельнае княства ў Расіі ў 15—17 ст. Створана каля 1450—56 вял. князем маскоўскімВасілём II Цёмным для тат. ханаў, што перайшлі ў маскоўскае падданства. Займала тэрыторыю ўздоўж р. Ака (цяпер паўн.-ўсх.ч. Разанскай вобл.), населеную мешчарой, мардвой і часткова татарамі. Цэнтр — г. Гарадзец-Мяшчэрскі, перайменаваны ў гонар першага ўладальніка — казанскага царэвіча Касім-Хана — у Касімаў (адсюль назва). «Цары» і «царэвічы» прызначаліся маскоўскім урадам. Страціла ваен.-паліт. значэнне пасля далучэння да Расіі Казанскага ханства (1552) і стала фактычна кіравацца маскоўскімі ваяводамі. Скасавана ў 1681.
расійская актрыса. Нар.арт.СССР (1991). Скончыла Тэатр. тэхнікум імя Луначарскага (1927). З 1927 у МХАТ-2, у 1932—36 у т-ры Мюзік-хол, з 1938 у Маскоўскім т-ры мініяцюр. У 1948—82 выступала ў дуэце з мужам А.Менакерам. Вострахарактарная актрыса, майстар пераўвасаблення. Сярод спектакляў: «Справы сямейныя», «Кляксы», «Мужчына і жанчыны», «Нумар у атэлі». З 1990 у Маскоўскім тэатры-студыі пад кіраўніцтвам А.Табакова: Казіцкая («Настаўнік рускай» А.Бураўскага), Старая («Сыходзіў стары ад старой» С.Злотнікава). Здымалася ў кіно.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯТРО́ЎСКІ (Барыс Васілевіч) (н. 27.6.1908, г. Есентукі Стаўрапольскага краю, Расія),
расійскі вучоны ў галіне хірургіі; арганізатар аховы здароўя і грамадскі дзеяч. Акад.Рас.АН (1966), АМНСССР (1957). Герой Сац. Працы (1968). Скончыў 1-ы Маскоўскі ун-т (1930). З 1948 у 2-м Маскоўскіммед. ін-це. З 1949 у Будапешцкім ун-це. З 1951 у 2-м Маскоўскіммед. ін-це, з 1956 у 1-м Маскоўскіммед. ін-це, з 1963 адначасова ва Усесаюзным НДІ клінічнай і эксперым. хірургіі (дырэктар). У 1965—80 міністр аховы здароўя СССР. Навук. працы па хірург. метадах лячэння рака стрававода, парокаў сэрца, крывяносных сасудаў, пытаннях пералівання крыві. Распрацаваў метады перасадкі нырак, пластыку бронхаў і трахеі, выкарыстаў штучныя клапаны сэрца ў кардыяхірургіі. Ленінская прэмія 1960. Дзярж. прэмія СССР 1965, 1971.
Тв.:
Аневризмы сердца. М., 1965 (разам з І.З.Казловым);
Пересадка почки. М., 1969 (у сааўт.);
Трансфузионная терапия в хирургии. М., 1971 (разам з Ч.С.Гусейнавым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРЫ́ШНІКАВА (Кіра Кір’янаўна) (20.2.1897, г. Фергана, Узбекістан — 27.4.1978),
бел. і рус. педагог, мовазнавец. Праф. (1964). Скончыла Вышэйшыя навук.-пед. курсы пры 2-м Маскоўскім ун-це (1928). З 1947 у Маскоўскімпед. ін-це замежных моў, з 1967 — заг. кафедры эксперым. фанетыкі ў Мінскім пед. ін-це замежных моў. Аўтар шэрагу даследаванняў па фанетыцы франц. мовы: інтанацыі і рытміцы, слоўным і фразавым націску; па агульных пытаннях прасодыі, інтанацыі і фанетычнай стылістыкі. У сааўт. выдала «Уводна-карэктыўны фанетычны курс французскай мовы» (1974). Пад яе навук. кіраўніцтвам падрыхтавана плеяда бел. раманістаў і фанетыстаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБРАМО́ВІЧ (Марыян Станіслаў) (25.3.1871, г. Цвер — 7.1.1925),
удзельнік рэв. руху, дзеяч культуры Польшчы і Беларусі. У час вучобы ў Маскоўскім ун-це ўзначальваў гурток сацыяліст. кірунку ў маскоўскім польскім коле. У 1892 выдаў у Тыльзіце (Усх. Прусія) бел. агіт. брашуру «Дзядзька Антон», за што арыштаваны, прыгавораны да 3 гадоў турмы і 6 гадоў ссылкі, пасля якой жыў у Пецярбургу, узначальваў рабочую друкарню «Праца». У рэвалюцыю 1905—07 забяспечваў сувязь паміж Польскай сацыяліст. партыяй і рас.рэв. партыямі. З 1908 у Варшаве. З 1918 займаўся архіўнай і бібліятэчнай справай.
Літ.:
Скалабан В. Працяг гісторыі з «Дзядзькам Антонам» // Полымя. 1988. № 2.