ма́ска
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
ма́ска |
ма́скі |
| Р. |
ма́скі |
ма́сак |
| Д. |
ма́сцы |
ма́скам |
| В. |
ма́ску |
ма́скі |
| Т. |
ма́скай ма́скаю |
ма́скамі |
| М. |
ма́сцы |
ма́сках |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
ма́ска, -і, ДМ ма́сцы, мн. -і, ма́сак, ж.
1. Накладка на твар, падобная на звярыную морду або чалавечы твар з выразам для вачэй, а таксама чалавек у такой накладцы.
Навагодняя м.
М. зайца.
2. перан. Прытворства, якое хавае сутнасць каго-, чаго-н.
Прыкрывацца маскай.
3. Злепак з гіпсу, зняты з твару нябожчыка.
Пасмяротная м.
4. Засцерагальная накладка на твар.
Супрацьгазавая м.
5. У касметыцы: слой накладзенага на твар лекавага сродку, крэму і пад.
◊
Скінуць маску — паказаць сваю сапраўдную сутнасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ма́ска ж., в разн. знач. ма́ска;
◊ каме́дыя ма́сак — коме́дия ма́сок;
зняць (скі́нуць) ~ку — снять (сбро́сить) ма́ску;
сарва́ць ~ку — сорва́ть ма́ску;
пад ~кай — (каго, чаго) под ма́ской (кого, чего)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ма́ска прям., перен. ма́ска, -кі ж.;
◊
сбро́сить ма́ску скі́нуць ма́ску;
сорва́ть ма́ску сарва́ць ма́ску;
под ма́ской (кого-, чего-л.) пад ма́скай (каго-, чаго-небудзь).
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ма́ска, ‑і, ДМ масцы; Р мн. масак; ж.
1. Накладка на твар, падобная на звярыную морду або чалавечы твар. Тэатральнай маска. Маска зайца. // Накладка на верхнюю частку твару з прарэзамі для вачэй, якую надзяваюць для таго, каб не быць пазнаным. Карнавальная маска. // Чалавек у маскарадным касцюме і такой накладцы. Душа твая — малюнак артыстычны: Пад лютняў звон прыгожых масак рой Танцуе там, адзеўшыся нязвычна, У надзеі скрыць праз гэта смутак свой. Багдановіч.
2. перан. Прытворства, якое скрывае сутнасць каго‑, чаго‑н. Мужчыны стараліся стрымаць свае пачуцці і роблена прыкрываліся маскай абыякавасці і лёгкай іроніі. Васілевіч. Сваё замяшанне [Зелянюк] досыць удала хаваў пад маскай вясёлага бадзёрага ажыўлення. Зарэцкі.
3. Адліўка з гіпсу, знятая з твару нябожчыка. // Скульптура твару чалавека або галавы жывёлы. Пад выпуклым барэльефам белай мармуровай маскі — старадаўняга акцёрскага сімвала — было высечана: Антон Максімавіч Саковіч. Рамановіч.
4. Спец. Засцерагальнае прыстасаванне, якое надзяваюць на твар. Супрацьгазавая маска. Маска для падводнага плавання. // Накладка спецыяльнага прызначэння на твар. Перад .. [Надзяй] стаяў урач у дзіўнай масцы і незвычайным фартуху. Карпюк.
5. У касметыцы — слой накладзенага на твар лекавага саставу, крэму і пад.
•••
Зняць (скінуць) маску гл. зняць.
Надзяваць (насіць) маску гл. надзяваць.
Сарваць маску гл. сарваць.
[Фр. masque ад араб. mashara — насмешка.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ма́ска ’накладка на твар, якую надзяваюць для таго, каб не быць пазнаным’, ’маскарадны касцюм’, ’прытворства’, ’скульптура твару чалавека або галавы жывёлы’, ’засцерагальнае прыстасаванне’, ’накладка з лекавага саставу’. З рус. ма́ска, а, магчыма, таксама і з польск. maska, у якіх праз франц. ці ням. мову з італ. maschera < ст.-італ. mascara, — апошняе з араб. maschara ’насмешка, кпіны’. Сюды ж маскава́ць ’маскіраваць’ (Др.-Падб.), якое з польск. maskować ’тс’, маскірава́ць ’надзяваць маску’, ’скрываць, прыкрываць што-небудзь, робячы яго непрыкметным’ (ТСБМ), успрынятае з рус. мовы; маскіра́нт ’той, хто ўмее замятаць сляды’ (віл., Нар. сл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
паўма́ска, -і, ДМ -ма́сцы, мн. -і, -сак, ж.
Вузкая маска, якая закрывае толькі верхнюю частку твару.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
процівага́завы, ‑ая, ‑ае.
Прызначаны для аховы ад уздзеяння атрутных газаў. Процівагазавая маска.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
супрацьга́завы, ‑ая, ‑ае.
Прызначаны для засцеражэння ад уздзеяння атрутных газаў. Супрацьгазавая маска.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́вескаI
1. (надпись) шы́льда, -ды ж.;
2. перен. шы́льда, -ды ж.; (ширма) шы́рма, -мы ж.; (маска) ма́ска, -кі ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)