маршру́тны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. маршру́тны маршру́тная маршру́тнае маршру́тныя
Р. маршру́тнага маршру́тнай
маршру́тнае
маршру́тнага маршру́тных
Д. маршру́тнаму маршру́тнай маршру́тнаму маршру́тным
В. маршру́тны (неадуш.)
маршру́тнага (адуш.)
маршру́тную маршру́тнае маршру́тныя (неадуш.)
маршру́тных (адуш.)
Т. маршру́тным маршру́тнай
маршру́тнаю
маршру́тным маршру́тнымі
М. маршру́тным маршру́тнай маршру́тным маршру́тных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

маршру́тны маршру́тный;

м. цягні́кж.-д. маршру́тный по́езд;

~ныя пераво́зкіж.-д. маршру́тные перево́зки;

~нае таксі́ — маршру́тное такси́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

маршру́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да маршруту, звязаны з маршрутам. Маршрутны ліст. Маршрутныя перавозкі.

•••

Маршрутны поезд гл. поезд.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

маршру́т, -у, Му́це, мн. -ы, -аў, м.

Шлях руху, звычайна вызначаны загадзя.

Турысцкі м.

|| прым. маршру́тны, -ая, -ае.

Маршрутнае таксі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

маршру́тный маршру́тны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

маршру́т, ‑а і ‑у, М ‑руце, м.

1. ‑у. Шлях руху (поезда, самалёта, войска і пад.), звычайна намечаны загадзя. [Сяляне:] — У вайсковых людзей дысцыпліна, яны не маглі збочыць з маршрута. Карпюк. Маршрут [турысцкага паходу] быў пракладзены па рэках Палесся, на месцы колішніх партызанскіх лагераў. Шыцік.

2. ‑а. Тое, што і маршрутны поезд (гл. поезд).

[Ням. Marschrute ад фр. marche — хадзьба і route — шлях, дарога.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́езд, ‑а, М ‑дзе, м.

1. Счэпленыя паміж сабой чыгуначныя вагоны, якія цягне па рэйках паравоз. Прыгарадны поезд. Скоры поезд. Таварны поезд. □ Поезд хаваўся то пад кронай свежай яркай зелені, то імчаўся паміж вясёлых пералескаў. Васілевіч.

2. Шэраг павозак, накіраваных адна за адной у якім‑н. напрамку. Шум, гамана ўзняліся, калі вясельны поезд — пяць расквечаных троек .. — паказаўся за сялом на дарозе. Ракітны.

•••

Маршрутны поезд — таварны поезд, які ідзе да месца прызначэння без змены саставу і вагі грузу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цягні́к, -ка́ м. по́езд;

ско́ры ц. — ско́рый по́езд;

кур’е́рскі ц. — курье́рский по́езд;

тава́рны ц. — това́рный по́езд;

пашто́вы ц. — почто́вый по́езд;

пры́гарадны ц. — при́городный по́езд;

саніта́рны ц. — санита́рный по́езд;

туры́сцкі ц. — тури́стский по́езд;

цягнікі́ метро́ — поезда́ метро́;

прамы́ ц. — прямо́й по́езд;

маршру́тны ц. — маршру́тный по́езд

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

не́калі 1, безас. у знач. вык.

Няма калі, бракуе часу. Некалі сумаваць за работай. Барадулін. — Хутчэй, дачушка, а то мне некалі. Васілевіч. — Некалі мне цяпер ні сварыцца, ні мірыцца, — адказала [Волька] непрыязна, суха. — Працы хапае і дома, і ў калгасе... Ваданосаў.

•••

Некалі (няма калі) дыхнуць — надта заняты, перагружаны работай.

не́калі 2, прысл.

1. Калісьці, даўно; у далёкім мінулым. Кіраваўся Мікола да таго дома, дзе некалі сустракаўся з сакратаром абкома. Новікаў. Гэта быў стары, пашарпаны, некалі пафарбаваны ў бела-блакітны колер маршрутны маленькі аўтобус. Ракітны. Жылі некалі ў адным краі людзі ў згодзе ды ў ладзе. Якімовіч.

2. Калі-небудзь у будучым. Маці расказвае ўсё, што толькі ведае пра горад, у якім і сажа была ўсяго разы са тры; расказвае і ніколі не забудзе абнадзеіць: — Вось і ты некалі вырасцеш і паедзеш у горад. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ліст 1, ‑а і ‑у, М ‑сце; мн. лісты, ‑оў і (разм.) лісці, ‑яў; м.

1. ‑а. Орган паветранага жыўлення і газаабмену раслін у выглядзе тонкай, звычайна зялёнай пласцінкі на чаранку. Золь асенняя, туман. Шэпчуць жоўклыя лісты. Крапіва. Усё відаць, як на далоні .. Нават бачыш, як трапечацца зжаўцелы ліст на бліжняй бярозе. Лынькоў. Асенніх лісцяў плаўленая медзь кладзецца, астываючы, пад ногі. А. Вольскі.

2. ‑у; у знач. зб. Лісце. Ачнецца гай І з песнямі У зялёны ліст Адзенецца. Колас. // Засушанае лісце некаторых раслін, якое ужываецца як прыправа, а таксама для прыгатавання настояў, лекаў. Лаўровы ліст. Эўкаліптавы ліст. Александрыйскі ліст.

•••

Лістам слацца гл. слацца.

ліст 2, ‑а, М ‑сце; мн. лісты, ‑оў; м.

1. Тонкі пласт якога‑н. матэрыялу (паперы, металу, фанеры і пад.). У дашчанай майстэрні Ігнась з грукатам і лёскатам выпростваў на холадзе вялікія лісты бляхі. Мурашка. Вулай скамечыў ліст ватману, сціснуў кулакі, аж пабялелі пальцы. Шыцік.

2. Пісьмо. Як шкада мне, Што паштовы голуб Ад цябе ліста не прынясе. Аўрамчык. Ліст ад геолага-сына Маці чытае старая — Аб сваіх справах хлапчына Піша з далёкага краю. Смагаровіч.

3. (звычайна з азначэннем). Дакумент, якім што‑н. пацвярджаецца або загадваецца. Абходны ліст. Маршрутны ліст. Бальнічны ліст. // Бланк для занясення якіх‑н. звестак. Падпісны ліст.

•••

Акладны ліст — афіцыйнае паведамленне аб аблажэнні падаткам, страхоўкай і пад.

Выканаўчы ліст — юрыдычны дакумент на права спагнання паводле рашэння суда.

Тытульны ліст — старонка ў пачатку кнігі, дзе надрукавана яе назва.

З ліста — адразу, без папярэдняй падрыхтоўкі (іграць, чытаць і інш.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)