маро́шка, -і, ДМ -шцы, ж.
Балотная расліна сямейства ружавых з аранжавымі духмянымі ядомымі ягадамі, а таксама яе ягады.
Спелая м.
|| прым. маро́шкавы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
маро́шка
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
| Н. |
маро́шка |
| Р. |
маро́шкі |
| Д. |
маро́шцы |
| В. |
маро́шку |
| Т. |
маро́шкай маро́шкаю |
| М. |
маро́шцы |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
маро́шка ж., бот. моро́шка
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
маро́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.
1. Травяністая балотная расліна з белымі кветачкамі і аранжавымі ягадамі.
2. зб. Ягады гэтай расліны. Спелай марошкай ірдзее Скрозь і лагчына і яр. А. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Марошка ’марошка прысадзістая, Rubus chamaemorus L.’ (Кіс., ТСБМ). Складае з рус. паўн. морошка ’тс’ адзін арэал. У рус. мове — з угра-фінскіх. Параўн. фін. muurain, muuran, мансі moraχ, moreχ, ханты mūreχ, нганас. muraʼka, энецк. maragga (Фасмер, 2, 658).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
моро́шка бот. маро́шка, -кі ж.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Камані́ць, къмані́ць ’падгаворваць’ (міёр., Нар. сл.). З гамані́ць (гл.). Блізкая семантыка ў рус. пск. гомони́ться ’раіцца, перагаворвацца’, гомо̇ни́ть ’па-сяброўску гутарыць паміж сабою’. Пераход звонкіх//глухіх характэрны для былога балтыйскага арэалу (параўн. рус. гумани́ка ’марошка’ — кумани́ка ’ажыны’, ’марошка’; гл. камані́ца 2).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мароша ’дробны дождж’ (дзятл., Сцяшк. Сл.), марошка ’тс’ (Інстр. I). Рус. кастр. мороса́ ’тс’, цвяр. моросейка, алан. моросуха, вяц. моросный ’хмарны, дажджлівы’, том. мо́рош, арханг. мо́рочь, перм. мо́рошено ’хмурнае надвор’е. Да марасі́ць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Палуні́ца ’ягада’ (Мат. Гом.). З кантэкста відаць, што маюцца на ўвазе палявыя трускалкі. Полуні́ця ’суніца’ (Крачк.). Рус. полени́ка ’марошка’, наўг. ’кастяница’, паўдн. полуни́ца ’трускалкі’, кур. поле(о)ви́чник, наўг. полевни́ца ’тс’, укр. полени́чник ’трускалкі (сама расліна)’. Ад поле (Даль, 3, 258).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Стру́гвіна ‘ягада накшталт марошкі’ (Нар. Гом.), стругві́на ‘ажыны’ (ТС). Параўн. укр. стру́жина ‘марошка, Rubus chamaemorus L.’, стругві́на ‘ажыны’, острожила ‘тс’, польск. ostrężyna ‘тс’, каш. ostružene ‘тс’, чэш., славац. ostružina ‘тс’, ст.-чэш. stružina ‘тс’, в.-луж. wostružina ‘тс’, серб.-харв. о̀струга ‘тс’, славен. ostróga ‘тс’, ostrȏžnica ‘Rubus fruticosus’. Узводзяць да прасл. *ostrǫga, вытворнага ад *ostrъ, гл. востры, астро́га (Брукнер, 386; Махэк, Jména, 101; Бязлай, 2, 259; ЕСУМ, 5, 452).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)