марнава́цца, -ну́юся, -ну́ешся, -ну́ецца; -ну́йся; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Траціцца без карысці, прападаць.

Марнуюцца сілы.

2. Тое, што і мардавацца (у 2 знач.).

М. ў турме.

|| зак. змарнава́цца, -ну́юся, -ну́ешся, -ну́ецца; -ну́йся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

марнава́цца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. марну́юся марну́емся
2-я ас. марну́ешся марну́ецеся
3-я ас. марну́ецца марну́юцца
Прошлы час
м. марнава́ўся марнава́ліся
ж. марнава́лася
н. марнава́лася
Загадны лад
2-я ас. марну́йся марну́йцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час марну́ючыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

марнава́цца несов.

1. тра́титься, пропада́ть, не идти́ впрок;

2. му́читься, томи́ться;

3. страд. тра́титься, убива́ться; переводи́ться, изводи́ться; му́читься, томи́ться; см. марнава́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

марнава́цца, ‑нуецца; незак.

1. Траціцца без карысці, прападаць, не ісці на карысць. Марнуюцца сілы. □ Аляксей пагушкаў лямпу на выцягнутай далоні і ўсміхнуўся: — Неашчадна! Гэта ж кілаграмы тры каляровага металу марнуецца. Б. Стральцоў.

2. Тое, што і мардавацца (у 2 знач.). — Ну, Андрушка, пускай дзяцей ды паедзем у Пінск. Годзе табе ўжо марнавацца тут. Колас. — У вёсцы дабра [Рыгор] не бачыў, а цяпер у турме марнуецца. Бажко.

3. Зал. да марнаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

змарнава́цца гл. марнавацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тра́титься

1. тра́ціцца;

2. страд. тра́ціцца, стра́чвацца; марнава́цца; выдаткава́цца, выдатко́ўвацца, расхо́давацца; см. тра́тить.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сма́рка / пусти́ть (пойти́, идти́) на сма́рку пусці́ць (пайсці́, ісці́) у глум, змарнава́ць (змарнава́цца, марнава́цца).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

насма́рку нареч. / идти́ (пойти́) насма́рку разг. ісці́ (пайсці́) у глум, марнава́цца (змарнава́цца), прапада́ць (прапа́сці) дарэ́мна.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

*Скапсане́ць, скапсані́ты ‘стаць драхлым, змарнавацца, састарыцца’ (драг., З нар. сл.), скапцаніе́ті ‘тс’ (беласт., Сл. ПЗБ). Укр. скапцані́ты ‘збяднець (аб яўрэях)’, польск. kopconieć, kopsoniećмарнавацца, станавіцца ўбогім, бяднець’. Да капцан (гл.). Не выключана і запазычанне польскага дзеяслова. Да праблематыкі паходжання слоў гл. Слаўскі, 2, 51.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

переводи́тьсяIII несов., страд.

1. (истребляться) разг. пераво́дзіцца, зво́дзіцца; вынішча́цца, знішча́цца; выво́дзіцца;

2. (попусту тратиться) разг. пераво́дзіцца, дарэ́мна тра́ціцца, марнава́цца; см. переводи́тьIII.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)