мане́ўры

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. мане́ўры
Р. мане́ўраў
Д. мане́ўрам
В. мане́ўры
Т. мане́ўрамі
М. мане́ўрах

Крыніцы: piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

мане́ўр

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. мане́ўр мане́ўры
Р. мане́ўру мане́ўраў
Д. мане́ўру мане́ўрам
В. мане́ўр мане́ўры
Т. мане́ўрам мане́ўрамі
М. мане́ўры мане́ўрах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

марш-мане́ўр

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. марш-мане́ўр марш-мане́ўры
Р. марш-мане́ўру марш-мане́ўраў
Д. марш-мане́ўру марш-мане́ўрам
В. марш-мане́ўр марш-мане́ўры
Т. марш-мане́ўрам марш-мане́ўрамі
М. марш-мане́ўры марш-мане́ўрах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

эвалю́цыі

манеўры

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. эвалю́цыі
Р. эвалю́цый
Д. эвалю́цыям
В. эвалю́цыі
Т. эвалю́цыямі
М. эвалю́цыях

Крыніцы: nazounik2008.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Мане́бры, мане́брэманеўры’ (драг., КЭС; Сцяц.). З польск. maniebry, якое з manewry ’тс’ < франц. manoevre ’тс’. Сюды ж манябрава́ць < польск. maniebrować < manewrować ’манеўраваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

манёвр в разн. знач. мане́ўр, -ру м.;

вое́нные манёвры вайско́выя мане́ўры;

ло́вкий манёвр спры́тны мане́ўр;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

манеўрава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; незак.

1. Рабіць манеўр, манеўры (у 1, 3 і 4 знач.).

Паравоз манеўруе.

2. Лавіраваць, абыходзіць перашкоду.

М. сярод перашкод.

3. перан. Дзейнічаць так, каб ашукаць каго-н.; хітрыць (разм.).

Няма чаго м.

4. перан., чым. Умела распараджацца чым-н., выкарыстоўваць што-н.

М. тэхнікай.

|| зак. зманеўрава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е (да 1 і 2 знач.).

|| наз. манеўрава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мане́ўр, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Перамяшчэнне баявых сіл з мэтай нанесці ўдар праціўніку.

Абходны м.

М. партызан.

2. перан. Прыём з мэтай ашукаць, перахітрыць каго-н.

Нескладаны м.

3. толькі мн. Тактычныя заняткі вялікай колькасці войск або флоту ва ўмовах, блізкіх да баявых.

Асеннія манеўры.

4. толькі мн. Перамяшчэнне вагонаў і паравозаў на чыгуначных пуцях пры састаўленні цягнікоў.

|| прым. манеўро́вы, -ая, -ае (да 4 знач.).

М. паравоз.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мане́ўр, ‑а, м.

1. Перамяшчэнне баявых сіл з мэтай нанесці ўдар праціўніку. Кавалерыйскі атрад Жаўны.. павінен зрабіць абходны манеўр і зайсці ў тыл немцам. Шамякін.

2. перан. Прыём з мэтай ашукаць, перахітрыць каго‑н. Таня зразумела нескладаны манеўр юнака: ён хацеў прабіцца без чаргі і заняць у вагоне месца на ўсю шумлівую кампанію. Даніленка.

3. толькі мн. (мане́ўры, ‑аў). Тэхнічныя заняткі вялікай колькасці войск або флоту ва ўмовах, блізкіх да баявых. — Ні дрэннае надвор’е, ні суровыя баявыя абставіны, — гаварыў камдыў, — не маглі зламаць волі і ўпартасці байцоў на манеўрах. Каваль.

4. толькі мн. (мане́ўры, ‑аў). Перамяшчэнне вагонаў і паравозаў на чыгуначных пуцях для састаўлення паяздоў.

[Фр. manoeuvre.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мане́рка ’паходная металічная пляшка з накрыўкай, або біклажка’, ’круглая бляшанка’ (ТСБМ, Яруш., Касп.; шальч., Сл. ПЗБ), ’высокая банка з носікам’ (Ян.), ’гарнушак, рандэляк’ (Сцяшк.), ’бляшаная пасудзіна, у якую наліваюць газу, дзёгаць, алей’ (парыц., Янк. Мат.). З польск. manierka (або з рус. мане́рка) ’паходная біклажка ці пляшка для віна, гарэлкі’, якія з ням. Manöverflasche (Manöverманеўры’ + Flasche ’бутэлька’) (Варш. сл., 2, 873).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)