маліто́ўнік

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. маліто́ўнік маліто́ўнікі
Р. маліто́ўніка маліто́ўнікаў
Д. маліто́ўніку маліто́ўнікам
В. маліто́ўнік маліто́ўнікі
Т. маліто́ўнікам маліто́ўнікамі
М. маліто́ўніку маліто́ўніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

маліто́ўнік м. моли́твенник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

маліто́ўнік, ‑а, м.

Уст. Малітвеннік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

малі́твеннік і маліто́ўнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Зборнік малітваў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

малітоўнік, трэбнік / у католікаў: кантычка

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

моли́твенник малі́твеннік, -ка м., маліто́ўнік, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Малі́тва ’маленне’, ’тэкст, які чытаюць веруючыя, звяртаючыся да бога ці святых’ (ТСБМ, Яруш.). Укр., рус. молитва, польск., н.- і в.-луж. modlitwa, чэш., славац. modlitva, славен. molítva, molȋtev, molȋdva, molȋdev, серб.-харв. мо̀литва, молатав, макед., балг. молитва. Прасл. modlitva ’звяртанне, просьба да бога, абяцанне’. Да малі́цца. Сюды ж малі́твеннік ’кніга з малітвамі’, якое, відаць, з ц.-слав. мовы, бел. малітоўнік ’тс’, малі́тваваць ’уводзіць маці пасля родаў у царкву з малітвай’ (Нас.), малі́цьвіць ’маліць, упрошваць’ (Бяльк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мячэцьмалітоўнік дом у мусульман’ (ТСБМ), ст.-рус. мечеть (мѣчить, мечать) ’тс’ (1584 г.). Раней, з XIV ст. мезгить — з тур.-араб. mäsdžid, тат. mäčit ’тс’ (Радлаў, 4, 2110; Корш, AfslPh, 9, 665; Бернекер, 2, 29; Фасмер, 2, 613). Ст.-бел. мечетъ ’тс’ (1540 г.) было запазычана з асм.-тур. mesčit, mečit < араб. masǧid (Расанен, 336; Булыка, Лекс. запазыч., 184). У польскай мове такая ж форма — meczet ’тс’ (Заянчкоўскі, PF, 18 (1964), 2, 169.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ружа́нец ’у некаторых хрысціян — шнурок з нанізанымі на ім пацеркамі для адлічэння прачытаных малітваў або паклонаў у часе малітвы’ (ТСБМ). З польск. różaniec ’ружанец’, якое, паводле Фасмера (3, 493), з’яўляецца калькай з с.-лац. rosārium ’тс’ < rosa ’ружа’. Паводле Брукнера (466), польск. różaniec утворана ад прыметніка różany (у спалучэнні różany wianek < ням. Rosenkranz ’вянок з ружаў; ружанец’). Польск. różaniec першапачаткова называлі ’малітоўнік дзевы Марыі са 150 малітвамі, які быў пераплецены пацеркамі для падліку малітваў’, а потым — і самі пацеркі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)