малі́наўка³, -і, ДМ -наўцы, ж.

Настойка, прыгатаваная з ягад маліны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Малі́наўка

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Малі́наўка
Р. Малі́наўкі
Д. Малі́наўцы
В. Малі́наўку
Т. Малі́наўкай
Малі́наўкаю
М. Малі́наўцы

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

малі́наўка², -і, ДМ -наўцы, мн. -і, -навак, ж.

Гатунак летняй яблыні, а таксама яе буйныя ружаватыя кісла-салодкія плады.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

малі́наўка¹, -і, ДМ -наўцы, мн. -і, -навак, ж.

Невялікая пералётная пеўчая птушка сямейства драздовых шэра-зеленаватага колеру з рыжымі грудзьмі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

малі́наўка

‘птушка’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. малі́наўка малі́наўкі
Р. малі́наўкі малі́навак
Д. малі́наўцы малі́наўкам
В. малі́наўку малі́навак
Т. малі́наўкай
малі́наўкаю
малі́наўкамі
М. малі́наўцы малі́наўках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

малі́наўка

‘сорт яблыні; плод’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. малі́наўка малі́наўкі
Р. малі́наўкі малі́навак
Д. малі́наўцы малі́наўкам
В. малі́наўку малі́наўкі
Т. малі́наўкай
малі́наўкаю
малі́наўкамі
М. малі́наўцы малі́наўках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

малі́наўка I ж., зоол. (птица) мали́новка

малі́наўка II ж. (настойка) мали́новка

малі́наўка III ж., сад. (сорт яблок) мали́новка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

малі́наўка 1, ‑і, ДМ ‑наўцы; Р мн. ‑навак; ж.

Невялікая светла-шэрая пеўчая птушка сямейства драздовых; заранка ​2. А тут, каля акна, Малінаўка пяе. Багдановіч.

малі́наўка 2, ‑і, ДМ ‑наўцы; Р мн. ‑навак; ж.

1. Сорт летняй яблыні, на якой растуць буйныя ружаватыя кісла-салодкія яблыкі.

2. Плод гэтай яблыні.

малі́наўка 3, ‑і, ДМ ‑наўцы, ж.

Наліўка, прыгатаваная з ягад маліны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Малі́наўка1 ’заранка, Erithacus rubecula L.’ (ТСБМ, БелСЭ, Мат. Гом.), рус. малиновка ’тс’. Да малі́на, малі́навы (гл.). Названа паводле чырвонага колеру брушка птушкі. Гэта значэнне і ў лац. rubecula.

Малі́наўка2 ’летняя яблыня з буйнымі ружовымі кісла-салодкімі яблыкамі’ (ТСБМ, Мат. Гом.), ’гатунак бульбы’ (гом., Мат. Гом.) названа паводле чырвонага колеру. Да малі́на (гл.). Аналагічна малі́наўка, маліноўка ’малінавая хустка’ (староб., ДАБМ, к. 332; Касп., Сцяшк. Сл., Мат. Гом.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мали́новка (птица, настойка, сорт яблок) малі́наўка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)