малёк, -лька́, мн. -лькі́, -лько́ў, м.

Маленькая рыбка, якая нядаўна выйшла з ікры.

Налавіць малькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

малёк (род. малька́) м., зоол. малёк

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

малёк м., зоол. малёк, род. малька́ м., маля́ўка, -кі ж.;

мальки́ мн. малькі́, -ко́ў, маля́ўкі, род. маля́вак.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

малёк, малька, м.

Маленькая рыбка, якая нядаўна выйшла з ікры. [Старшыня] прывёз аднекуль на машыне цэлую кадушку малькоў і запусціў іх у сажалку... Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Малёк1 ’назва моладзі рыб’ (Сцяшк., ТСБМ), укр. мальо́к, рус. малёк. Відавочна, з рус. мовы як навуковы тэрмін. Да малы́ (гл.). Утворана пры дапамозе суфікса ‑ьkъ.

Малёк2 ’лубок, лубковае мастацтва’, мальковы ’лубковы’ (паўн.-зах., КЭС) — няўдалы наватвор ад маляваць з суфіксам ‑ок (як лубок).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

маля́ўка, -і, ДМя́ўцы, мн. -і, -ля́вак, ж.

1. Тое, што і малёк.

2. перан. Пра чалавека маленькага росту або пра дзіця (разм., іран.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Малька́ч ’мянтуз’ (навагр., Сл. ПЗБ). Няясна. Магчыма, табуістычная назва ад малёк1. Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 149–150.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

маля́ўка ж.

1. (рыба) малёк м., маля́вка;

2. перен., разг. (о ком-л. маленьком) маля́вка, мелюзга́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Мулю́к ’маленькая рыбка ўсіх парод’ (пін., Кар.), рус. мул, мулёк ’рыба Mugil cephalus’, арханг., наўг., сіб. мулёкмалёк’, ’дробны акунь’, якія Фасмер (3, 8) суадносіць з моль > мальва́ (гл.). Параўн. таксама польск. mulawka, malawka ’від рыбы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

маля́ўка, ‑і, ДМ ‑ляўцы; Р мн. ‑лявак; ж.

1. Маленькая рыбка, якая толькі што выйшла з ікры; малёк. У мора была запушчана вялікая колькасць малявак розных парод рыб. «Звязда». Чародка малявак нешта вышуквае ў імху, якім абраслі заставы. Корбан.

2. перан. Разм. іран. Пра дзіця або чалавека маленькага росту. Васіль Іванавіч памкнуўся быў пярэчыць .. [Майцы], хацеў нават сурова перапыніць гэтую маляўку. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)