малёк, -лька́, мн. -лькі́, -лько́ў, м.

Маленькая рыбка, якая нядаўна выйшла з ікры.

Налавіць малькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

малё́к

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. малё́к малькі́
Р. малька́ малько́ў
Д. мальку́ малька́м
В. малька́ малько́ў
Т. малько́м малька́мі
М. мальку́ малька́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

малёк (род. малька́) м., зоол. малёк

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

малёк м., зоол. малёк, род. малька́ м., маля́ўка, -кі ж.;

мальки́ мн. малькі́, -ко́ў, маля́ўкі, род. маля́вак.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

малёк, малька, м.

Маленькая рыбка, якая нядаўна выйшла з ікры. [Старшыня] прывёз аднекуль на машыне цэлую кадушку малькоў і запусціў іх у сажалку... Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Малёк 1 ’назва моладзі рыб’ (Сцяшк., ТСБМ), укр. мальо́к, рус. малёк. Відавочна, з рус. мовы як навуковы тэрмін. Да малы́ (гл.). Утворана пры дапамозе суфікса ‑ьkъ.

Малёк 2 ’лубок, лубковае мастацтва’, мальковы ’лубковы’ (паўн.-зах., КЭС) — няўдалы наватвор ад маляваць з суфіксам ‑ок (як лубок).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

малёк м. заал. Júngfisch m -(e)s, -e; мн. малькі́ Físchbrut f -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

маля́ўка, -і, ДМ -ля́ўцы, мн. -і, -ля́вак, ж.

1. Тое, што і малёк.

2. перан. Пра чалавека маленькага росту або пра дзіця (разм., іран.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

whitebait [ˈwaɪtbeɪt] n. малёк, маля́ўка; дро́бная малада́я ры́ба

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Малька́ч ’мянтуз’ (навагр., Сл. ПЗБ). Няясна. Магчыма, табуістычная назва ад малёк 1. Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 149–150.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)