мало́чніца², -ы, ж.

Грыбковае захворванне слізістай абалонкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мало́чніца¹, -ы, мн. -ы, -ніц, ж.

Прадаўшчыца малака і малочных прадуктаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мало́чніца

‘хвароба’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. мало́чніца
Р. мало́чніцы
Д. мало́чніцы
В. мало́чніцу
Т. мало́чніцай
мало́чніцаю
М. мало́чніцы

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

мало́чніца

‘прадаўшчыца малака’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. мало́чніца мало́чніцы
Р. мало́чніцы мало́чніц
Д. мало́чніцы мало́чніцам
В. мало́чніцу мало́чніц
Т. мало́чніцай
мало́чніцаю
мало́чніцамі
М. мало́чніцы мало́чніцах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

мало́чніца ж.

1. (продавщица молока) моло́чница;

2. мед. моло́чница, плесневи́ца

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мало́чніца, ‑ы, ж.

1. Разм. Прадаўшчыца малака і малочных прадуктаў.

2. Захворванне слізістай абалонкі рота (пераважна ў грудных дзяцей).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Малочніца 1 ’малачай-сонцагляд, Euphorbia helioscopia L.’ (віц., Кіс.). Да малако (гл.). Параўн. таксама малочнік 4. Мена роду магла адбыцца пад уплывам лац. назвы Euphorbia (ж. р.).

Малочніца 2 ’мастыт’ (навагр., Нар. сл.), ’захворванне слізістай абалонкі рота ў немаўлят’ (ТСБМ), рус. сіб., каўказск. молочница ’мастыт’, арханг. ’малочныя зубы ў дзяцей’, польск. mlecznica ’ліхаманка стрававальных шляхоў’. Да малако (гл.), малочны. Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 111 і ламаві́ца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

моло́чница

1. (продавщица молока) мало́чніца, -цы ж.;

2. мед. мало́чніца, -цы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

плесняві́ца, ‑ы, ж.

Тое, што і малочніца (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

плесневи́ца мед. мало́чніца, -цы ж., плесняві́ца, -цы ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)