малаці́ць, -лачу́, -ло́ціш, -ло́ціць; -ло́чаны; незак.

1. што і без дап. Выбіваць зерне з каласоў.

М. пшаніцу.

2. Стукаць, біць у што-н. (разм.).

Нехта ў дзверы малоціць.

3. што. Разбіваць, ламаць (разм.).

М. посуд.

4. перан. Хутка гаварыць, лапатаць (разм.).

Як пачне м., нічога не зразумееш.

|| наз. малацьба́, -ы́, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

малаці́ць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. малачу́ мало́цім
2-я ас. мало́ціш мало́ціце
3-я ас. мало́ціць мало́цяць
Прошлы час
м. малаці́ў малаці́лі
ж. малаці́ла
н. малаці́ла
Загадны лад
2-я ас. малаці́ малаці́це
Дзеепрыслоўе
цяп. час мало́цячы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

малаці́ць несов.

1. молоти́ть, обмола́чивать;

2. (стучать, бить) колоти́ть;

3. разг. (наносить побои) бить, колоти́ть;

4. разг. (разбивать, раздроблять) бить, колоти́ть; круши́ть;

5. перен., прост. (быстро говорить) тарато́рить

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

малаці́ць, ‑лачу, ‑лоціш, ‑лоціць; незак.

1. што і без дап. Выкалочваць, выбіваць зерне з каласоў, стручкоў і інш. цапамі, пры дапамозе малатарні ці камбайна. Малаціць ячмень у гумне. Малаціць гарох. □ Тут [на полі] камбайны і жнуць, І малоцяць услед... Журба.

2. перан.; чым, па чым, у што. Разм. Удараць, стукаць. Нехта адчайна малаціў жалезным крукам па буферы. Лынькоў. [Барташэвіч] раз’юшыўся і стаў малаціць нагамі і рукамі куды папала. Карпюк. // каго і без дап. Біць, збіваць, наносячы частыя ўдары. «Біць [маці] будзе, — падумаў Лёня Сокал.. — Як пачне малаціць, дык уцячы не паспееш». Нядзведскі.

3. перан.; што. Разм. Разбіваць, ламаць. Юзік ухапіў дзеравяны малаток і пачаў малаціць вокны. Мурашка. // каго. Забіваць, знішчаць. І пайшлі воіны ў атаку, рынуліся калоць, малаціць цемрашалаў. Бялевіч.

4. перан. Разм. Хутка гаварыць, лапатаць. Пачаў [старшыня гаварыць] ціха, спакойна, а потым як пайшоў, як пайшоў малаціць! Здатны на гаворку! Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Малаці́ць, мылаці́ць, малоці́ць, молотэ́тэ ’выбіваць зерне з каласоў, струкоў цапамі, малатарняй ці камбайнам’, ’удараць, стукаць’, ’збіваць, біць, разбіваць, ламаць’, ’лапатаць’ (ТСБМ, Шат., Бяльк., ТС). Укр. молотити ’тс’, рус. молотить, польск. młócić, н.-луж. młośiś, в.-луж. młócić, чэш. mlátiti, славац. mlátiť, славен. mlátiti, серб.-харв. мла́тити, балг. млатя, ц.-слав. млатити. Прасл. moltiti, якое ўзыходзіць да moltъ > молат (гл.). Сюды ж малаце́нне, малаце́ня, малаце́нё, молоце́нье ’малацьба’ (Сцяц., ТС; навагр., Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

промола́чивать несов. малаці́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

отмола́чивать несов. адмало́чваць, малаці́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

обмола́чивать несов. абмало́чваць, малаці́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

молоти́ть несов., прям., перен. малаці́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

измола́чивать несов., с.-х. змало́чваць, малаці́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)