мала́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

1. Імгненны разрад атмасфернай электрычнасці ў выглядзе яркай ломанай лініі.

Бліснула м.

2. Тэрміновы выпуск бюлетэня, газеты, кнігі і інш., а таксама вельмі тэрміновая тэлеграма.

3. Від засцежкі, якая хутка зашморгваецца.

|| прым. мала́нкавы, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мала́нка ж., в разн. знач. мо́лния;

блі́снула м. — сверкну́ла мо́лния;

прамільгну́ць ~кай — промелькну́ть мо́лнией;

тэлегра́ма-м. — телегра́мма-мо́лния;

насце́нная газе́та «М.» — стенна́я газе́та «Мо́лния»;

шарава́я м. — шарова́я мо́лния;

з ху́ткасцю ~кі — с быстрото́й мо́лнии

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мала́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

1. Разрад атмасфернай электрычнасці ў паветры, звычайна ў выглядзе яркай звілістай лініі. У тым баку, дзе клубілася хмара, бліснула сіняя маланка; счакаўшы трохі, ударыў пярун, заглушаючы ўсё навокал. Новікаў. Сціхае дождж. Радзей аблокі... Усё далей маланка, гром... Лойка.

2. Вельмі тэрміновая тэлеграма. Віншаванняў маланкі, Вітанняў лісты Лістаносцы разнеслі ўсім адрасатам. Панчанка.

3. Невялікая насценная газета, якая выпускаецца ў асоба тэрміновых выпадках і асвятляе неадкладныя і вельмі важныя, надзённыя пытанні. Аб сесіі напаміналі шматтыражка, сатырычная газета-плакат «Аса», «маланкі», карыкатуры. Карпаў.

4. Від засцежкі, якая хутка зашморгваецца. Перад сталом стаяў малады чалавек з папкай на засцежцы «маланка». «Звязда».

5. у знач. прысл. мала́нкай. Вельмі хутка, імгненна. Нядоўга думаючы, кінуўся Міколка маланкай да цягніка. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мала́нка1, маля́нка ’разрад атмасфернай электрычнасці ў паветры ў выглядзе яркай звілістай лініі, бліскавіца’ (ТСБМ, Мал., Маш., Федар., Сцяшк., Нас., Яруш., Шат., Касп., Бяльк.; ДАБМ, к. 311); мала́ння, мала́нья, маланя́, мылыня́ (віц., ДАБМ, к. 311; Касп., Сл. ПЗБ, Растарг.), мсцісл. мылыньня́ (Нар. сл.), чачэр. мала́йня, карм. мала́ння ’тс’ (Мат. Гом.). Укр. молоння́, рус. молонья́, мо́лонье, молоньё, мола́нья, пск. мола́нка, ст.-рус. мълния, млънии, мълънии, молния, молиня, палаб. mā́uńa, каш. måłńå, чэш. mlna, mlno, mluno, славен. mółnja, серб.-харв. му́ња, макед., балг. молна, молня, мълния, ст.-слав. млънии. Прасл. mъlniмаланка’ мае і.-е. адпаведнікі ў ст.-прус. mealde ’тс’, літ. mulna, лат. milna ’молат Пяркуна’, літ. milinỹs ’жорны’, ст.-ісл. muln ’агонь’, Mjǫllnirмаланка, молат Тора’, уэльск. melltмаланка’, хецк. malatt ’від зброі’. Лексема мае міфалагічны характар. Параўн. бел. казкі, дзе Малання, Маладня — імя царыцы-маланкі, а маланка ў бел. вераваннях (як і ў ведыйскіх) — гэта зброя Перуна, подобная да двух камянёў жорнаў, у выніку трэння якіх узнікае гром-маланка (Іванаў, Тапароў, Бел. лекс., 59). Гл. маладня́.

Мала́нка2 ’вясёлка’ (петрык., Талстой, АЛА–1974, 58) у выразе: маланка воду бярэ. У выніку семантычнага пераносу.

Мала́нка3 ’мыльнік, Saponaria officinalis L.’ (Сцяшк. Сл.), мыльня́нка ’тс’ пад уплывам маланка1 (перанос значэння паводле падабенства: мыльнік цвіце чырвонымі кветкамі). Гл. мыльнік1.

Маланка́ ’пусты чорны арэх’ (Маш.), маланчу́к, маланкавы арэх ’тс’ (маст., Сл. ПЗБ; Сцяшк. Сл.), палес., беласт. маланчу́к ’спарыння, Claviceps purpurea L.’ (Выгонная, Бел.-укр. ізал., 21). Да мала́нка1 (гл.). Назвы ўзніклі ў сувязі з вераваннем, згодна з якім маланка спальвала арэхі, зерне ў коласе. Аналагічна каш. måłńå апрача ’маланка’, ’туман’ яшчэ і ’зараза’, г. зн. ’шкоднікі-вусеніцы на дрэвах’, ’чорныя плямы на бульбе’, з’яўленне якіх звязваецца са шкодным уплывам маланкі на ўраджаі (Папоўска–Таборска, Бел.-польск. ізал., 103).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

маланка, бліскавіца, зарніца; бліскаўка (абл.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

бліскаві́ца, -ы, мн. -ы, -віц, ж.

Тое, што і маланка (у 1 знач.).

|| прым. бліскаві́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мо́лния

1. мала́нка, -кі ж.; бліскаві́ца, -цы ж.; (зарница) бліскаві́ца, -цы ж.;

2. (телеграмма) мала́нка, -кі ж.;

телегра́мма-мо́лния тэлегра́ма-мала́нка;

3. (застёжка) мала́нка, -кі ж.;

4. (стенная газета) мала́нка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шаравы́, -а́я, -о́е.

1. гл. шар.

2. Які мае форму шара.

Шаравая маланка.

3. Які мае шарападобную будову, дэталі.

Ш. клапан.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

праблі́скаць сов. проблесте́ть, проблиста́ть, просверка́ть;

~кала мала́нка — просверка́ла мо́лния

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

апалі́ць, апалю́, апа́ліш, апа́ліць; апа́лены; зак., што.

1. Тое, што і абпаліць.

Маланка апаліла дрэва.

2. Нагрэць (палівам), зрабіць цёплым.

А. кватэру.

|| незак. апа́льваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. апа́льванне, -я, н. і апа́л, -у, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)