маладзе́нькі гл. малады.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

маладзе́нькі

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. маладзе́нькі маладзе́нькая маладзе́нькае маладзе́нькія
Р. маладзе́нькага маладзе́нькай
маладзе́нькае
маладзе́нькага маладзе́нькіх
Д. маладзе́нькаму маладзе́нькай маладзе́нькаму маладзе́нькім
В. маладзе́нькі (неадуш.)
маладзе́нькага (адуш.)
маладзе́нькую маладзе́нькае маладзе́нькія (неадуш.)
маладзе́нькіх (адуш.)
Т. маладзе́нькім маладзе́нькай
маладзе́нькаю
маладзе́нькім маладзе́нькімі
М. маладзе́нькім маладзе́нькай маладзе́нькім маладзе́нькіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

маладзе́нькі моло́денький

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

маладзе́нькі, ‑ая, ‑ае.

Ласк. да малады (у 1–3 знач.); надта малады. Маладзенькі дубок. □ Гэта была гаспадарова дачка, зусім маладзенькая яшчэ дзяўчына. Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

малады́, -а́я, -о́е.

1. Юны, які не дасягнуў сталага ўзросту.

Маладое пакаленне.

2. Уласцівы маладому ўзросту, маладым людзям.

М. задор.

Маладая душа.

3. Які нядаўна пачаў расці, існаваць, нядаўна ўтварыўся.

Маладое дрэўца.

4. Які нядаўна вырас, свежы.

Маладая бульба.

5. Нядаўна прыгатаваны (аб напітках, прадуктах).

Маладое піва.

6. у знач. наз. малады́, -о́га, м., малада́я, -о́й, ж., мн. малады́я, -ы́х. Жаніх і нявеста пасля заручын і ў час вяселля.

Віншаваць маладых.

|| памянш.-ласк. маладзе́нькі, -ая, -ае (да 1 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

моло́денький разг. маладзе́нькі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кво́лы, -ая, -ае.

1. Фізічна слабы, хваравіты.

Кволае дзіця.

Кволае здароўе.

2. Далікатны, маладзенькі, які слаба развіваецца (пра расліны, грыбы і пад.).

Кволыя парасткі.

Кволыя сыраежкі.

3. Невялікі па сіле, інтэнсіўнасці, напружанасці.

К. голас.

К. плач.

4. Недастаткова моцны; нетрывалы.

Кволае крэсла.

5. перан. Нязначны, малы.

Кволыя спадзяванні.

|| наз. кво́ласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сва́тацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак., да каго і без дап.

Прасіць згоды на шлюб з сабой. — Хутчэй бы той Качан сватаўся, што ён сабе думае, не маладзенькі ўжо, — думаў у злосці Цімох. Ваданосаў. Чуткі, што да Бары сватаўся Даніла і што яна збегла, абляцелі ўсё сяло. Дуброўскі. — Вось, — кажа маці, — табе й гаспадыня! Сватайся смела да меншай, мой сыне! Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

франтава́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Які любіць франціць, схільны да франтаўства. Самы прыгожы і франтаваты юнак на ўвесь гарадок быў тады Сёмка Фартушнік. Чорны. Франтаваты пісец, ад якога пахла капеечнай французскай вадой, прынёс у кабінет столаначальніка яго, Гольц-Мілера, прашэнне. Мехаў. // Уласцівы франту. Франтаваты выгляд.

2. Які мае модны крой, фасон (пра адзенне, прычоску і пад.). У пакой зайшоў маладзенькі афіцэр у чорным франтаватым гарнітуры. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сяро́дак (серёдокъ) ’сярэдняя частка, сярэдзіна’, ’сродак’ (Нас.), ’сярэдзіна, нутро’ (ТСБМ, Бяльк., Байк. і Некр.), ’сэрцавіна морквы’ (Сцяшк.; барыс., Сл. ПЗБ), сярёдак ’вантробы’ (Растарг.), сырыдо́к, сырдо́к ’стрыжань, асяродак (у расліне, алоўку)’ (драг., З нар. сл.), сяро́давік ’тс’ (бярэз., Жд. 2), ’сярэдні маладзенькі лісток’ (барыс., Сл. ПЗБ), сяро́дка ’сярэдзіна’ (Нар. Гом., Сл. ПЗБ), ’зародак’ (мядз., Сл. ПЗБ), ’сярэдзіна гарбуза’ (Сцяшк.), сяро́дкі ’ўнутраныя органы’ (трак., шальч., Сл. ПЗБ), ’адходы пры часанні льну’ (Мат. Маг.). Да сярод (гл.). Сюды ж, відаць, сырда́к ’кош’ (Сл. Брэс.), г. зн. ’кош сярэдніх памераў’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)