майстры́ха

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. майстры́ха майстры́хі
Р. майстры́хі майстры́х
Д. майстры́се майстры́хам
В. майстры́ху майстры́х
Т. майстры́хай
майстры́хаю
майстры́хамі
М. майстры́се майстры́хах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

майстры́ха ж. (квалифицированная работница) мастери́ца

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

майстры́ха, ‑і, ДМ ‑расе, ж.

1. Кваліфікаваная работніца, якая займаецца якім‑н. рамяством. Праз велізарныя вокны цырульняў відно было, як нудзяцца без работы майстрыхі. Мехаў.

2. на што і з інф. Разм. Умелая, спрытная да чаго‑н. жанчына. [Жанчына:] «Хочаце, усіх рукавіцамі забяспечу, вязаць жа я майстрыха». «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ма́йстар, -тра, мн. -тры́, -тро́ў, м.

1. Спецыяліст у якім-н. рамястве, у якой-н. галіне вытворчасці.

М. па абутку.

Выдатны м.

2. Кіраўнік асобнага ўчастка вытворчасці, цэха.

Зменны м.

3. Чалавек, які дасягнуў высокага майстэрства ў сваёй справе.

М. жывапісу.

4. Званне, якое прысвойваецца выдатным спартсменам, а таксама асоба, якая мае такое званне.

М. спорту.

5. на што і з інф. Аб лоўкім, здатным да чаго-н. чалавеку (разм.).

М. на розныя штукі.

|| ж. майстры́ха, -і, ДМы́се, мн. -і, -ры́х (да 1 і 5 знач.).

|| прым. майстро́ўскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

залаташва́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Майстрыха па шыццю, вышыванню золатам, залатымі ніткамі, мішурой.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мастери́ца ж.

1. майстры́ха, -хі ж.;

2. (искусница) маста́чка, -кі ж., ма́йстар, -тра м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Мэтр ’настаўнік’, ’майстар у якой-небудзь галіне’ (ТСБМ), ’мастак, зух’, мэтроўка ’мастачка, майстрыха’, мэтроўскі ’зроблены па-майстэрску’ (Нас.). Праз польск. metr з франц. maitre, якое з лац. magister ’настаўнік’ (Варш. сл., 2, 930). Не выключана магчымасць паўторнага запазычання праз рус. мову.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ма́йстар, ма́йсцер, ма́йсцяр, ма́йстра, майсцёр ’спецыяліст у якім-небудзь рамястве, галіне вытворчасці’, ’мастак, які дасягнуў высокага майстэрства ў сваёй справе’, ’зух’ (ТСБМ, Сцяшк., Сл. ПЗБ, ТС, Нас.), шчуч. ’бацька маладога на вяселлі’ (Сцяшк. Сл.), ст.-бел. майстеръ, майстръ, мастеръ ’майстар, начальнік’ (XVI ст.); ст.-рус. мастеръ ’магістар ордэна’ (XIII ст.), ’майстар’ (XVI ст.). Запазычана праз польск. majster з с.-в.-ням. majster < ст.-в.-ням. meistar < лац. magister < magis ’большы’ (Булыка, Запазыч., 195). У бел. майсьцер ’майстар’ (Нас., Шат., Бяльк.) і майстырь (Бяльк.) другая частка слова аформлена пад уплывам рус. мовы. Формы майстра, майстря ’тс’ (Гарэц., Бяльк., Сл. ПЗБ) — арыгінальныя беларускія (як це́сля). Сюды ж майстрова ’маці маладога на вяселлі’ (Сцяшк. Сл.), майстрыха, майсьцерыха, майстровая ’жонка майстра’, майстроўка ’дачка майстра’, майстравы ’рабочы, рамеснік’ (ТСБМ, Нас.), майстэрскі, майстэрства (ТСБМ). Гл. яшчэ майстраваць. Махэк₂ (365) мяркуе, што чэш., польск. і в.-луж. (mistr, mistř, mistra; mistrz; mištr) формы паходзяць з лац. magister, славац. majster, з ням. Meister, у іншых слав. — з грэч. μάγιστρος, μαίστωρ або з італ. ma(e)stro. Фасмер (2, 578) дапускае ў рус. мове польскае пасрэдніцтва або (магистръ) праз с.-грэч. μάγιστρος.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)