◎ Пы́зы ’бульбяныя клёцкі з мясам’ (Скарбы), пы́за (pyza) ’страва даўніх часоў, прыгатаваная з канаплянага малака’ (Варл.), пэза ’булачка, начыненая салам’ (Нас.), укр. пизи ’вараныя галушкі з кіслага грачанага цеста, ядуць з часныком і алеем’, польск. pyza ’від клёцак’; перан. ’круглая, тоўстая шчака’. Няясна; паводле Банькоўскага (2, 972), рэгіянальнае старажытнае слова (Мазоўша, Вялікапольшча), з якога выводзіцца прыметнік pyzatyʼтаўсташчокі’, Брукнер (450) апошняе слова звязвае з рухае ’рыць зямлю; перабіраць у ядзе’, pūzdro, pužo і параўноўвае з рус. пыж ’пусты арэх’, пыжить ’уздуваць’. Гл. папярэдняе слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ачэ́п 1 (БРС, Шат.), ’бервяно, што кладзецца на апошні вянок зруба’, ’бервяно, якое кладзецца над дзвярыма або войнамі’ (Сцяшк.), ’бэлька на хаце’ (свісл., дзятл., Весці АН БССР, 1969, 4, 126), ачэпа ’тс’ (ваўк., В. В.), учэпа ’тс’ (Шушк.), ачэп ’узор вугла з вертыкальнымі зарубкамі’ (КЭС, лаг.), параўн. польск. oczap, ocap, осера ’бервяно над дзвярыма ў хаце; бэлька ўздоўж сцяны, якая злучае (oczepia) слупы апоры’. Ад ачапіць ’пакласці зверху, ахапіць’, гл. чапаць; геаграфія назвы на польскай тэрыторыі (Мазоўша, Любліншчына) сведчыць аб яе запазычанасці, параўн. указанні на архаічнасць канструкцыі на беларускай тэрыторыі, гл. Бел. нар. жыллё, 44.
Ачэ́п 2 ’жэрдка’ (Арх. ГУ), укр. очепа ’крук, бусак, якім прыцягваюць плыт да берага’, рус. очап ’калодзежны журавель; жэрдка для падвешвання калыскі’. Гл. очап; параўн. Фасмер, 3, 177.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ладава́ць 1, ладова́ті ’прыводзіць у парадак, падпраўляць, рыхтаваць, укладваць’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах.), ’рамантаваць, напраўляць’ (Нар. словатв.), укр. ладува́ти ’рыхтаваць, прыстасоўваць’, польск. ładować ’даводзіць да ладу, рамантаваць, рыхтаваць’ (Малапольшча, Мазоўша), чэш. мар. ladovat se ’рыхтавацца да чаго-небудзь’, ’цешыцца, чакаючы штосьці’. Паўн.-слав. утварэнне ад ladъ > лад (гл.). Параўн. ла́дзіць. Сюды ж ла́давацца, ладава́цца ’прыводзіць у парадак, уладкоўваць, збірацца’ (ТСБМ).
Ладава́ць 2 ’складваць’ (Сцяшк.), слонім. ’грузіць’ (Нар. лекс.), ’класці нешта цяжкае’ (Сцяц.), ’падымаць бярвёны на воз пры дапамозе лада’ (ганц., Сл. паўн.-зах.), ст.-бел. ладовати ’грузіць, нагружаць’ (XVII ст.) запазычана са ст.-польск. ładować ’накладваць, нагружаць, абцяжарваць’ (XVI ст.), якое з с.-в.-ням. laden, ням. laden ’накладваць, напаўняць’, ’зараджаць (зброю)’ (Слаўскі, 4, 421). Сюды ж ст.-бел. ладовница, лядовница ’патранташ’ (XVII ст.), запазычаныя са ст.-польск. ładownica ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)