магары́ч

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. магары́ч
Р. магарычу́
Д. магарычу́
В. магары́ч
Т. магарычо́м
М. магарычы́

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

магары́ч, -у́, м. (разм.).

Пачастунак, які наладжвае той, хто атрымаў прыбытак у сувязі з выгаднай здзелкай.

Паставіць м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

магары́ч, -чу́ м., прост. магары́ч

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

магары́ч прост. магары́ч, -чу́ м., бары́ш, -шу́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

магары́ч, ‑у, м.

Разм. Пачастунак, які наладжвае той, хто атрымаў прыбытак ад якой‑н. здзелкі. — Матруна, і табе пісьмо! — крыкнула ў расчыненае акно Гэлька. — Магарыч піць пасля зайду! Марціновіч.

[Ад санскр. mahārig — выдаткі.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Магары́ч, магары́ш ’пачастунак асобы, якая атрымала прыбытак ад здзелкі’ (Нас., ТСБМ, Шпіл., Растарг., ТС), ’барыш’ (Нас.), ’аплата слугам за год’ (Чач.), магары́чнік ’асоба, якая любіць піць на барышах’, ’зводнік’ (Нас.). Ст.-бел. могоричъмагарыч’ (1598 г.), могаричникъ (1539 г.). Рус. могоры́ч, магары́ч, арэнб. магара́ ’падарунак’, укр. могори́ч, могри́ч ’пачастунак’, ст.-рус. могорьць (1496 г.). Праз рус. мову запазычана з цюрк. < араб. maḫārij ’выдаткі’ (Гл. Корш, AfslPh, 9, 654; Бернекер, 2, 67; Фасмер, 2, 635; Булыка, Запазыч., 205). Насовіч (287) памылкова з літ. magariczy ’выпіўка пасля торгу’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Абры́вак ’хабар, магарыч’ (КЭС) да рваць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бары́ш, -шу́ м.

1. (угощение при заключении сделки) магары́ч;

2. (прибыль) бары́ш

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Бары́шмагарыч; прыбытак’ (Касп., Шат., Нас., Выг. дыс., Бір. Дзярж., Федар., 4, Інстр. III, барышы́Гарэц.). Ст.-бел. барыш (з XVI ст., Гіст. лекс., 139; Булыка, Запазыч.). Рус. бары́ш, укр. бари́ш. Запазычанне з цюрк. моў (параўн. тур., крым.-тат. baryš ’мір, прымірэнне’. Бернекер, 45; Праабражэнскі, 1, 18; Фасмер, 1, 129). Ёсць і іншая версія: запазычанне іменна з тат. мовы, гл. Шанскі, 1, Б, 50, там і літ-ра). Няяснае ўтварэнне бары́шнае ’агародніна’ (Касп.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перапа́сці, ‑падзе; пр. перапаў, ‑ла; заг. перападзі; зак.

1. Прыйсціся, дастацца на чыю‑н. долю. Вялікая колькасць пахвал, прызначаная калектыву, перапала аднаму Булаю. Шыцік. [Мешчанчукі] не купляюць і не прадаюць, але памагаюць людзям збываць тавар з надзеяй, што і ім перападзе сякі-такі магарыч. С. Александровіч. // безас. Дастацца, папасці (аб пакаранні каго‑н.). Падышоў і я паглядзець на смельчака і пазнаў у ім таго васпаватага сержанта, які страляў тады на двары і якому перапала ад капітана Гулявіцкага. Сабаленка. Тата не бачыць, які мурзаты Юзік, а то перапала б. Лось.

2. Выпасці, прайсці зрэдку (пра дождж, снег і пад.). Неяк у палове верасня перапалі два невялікія дожджыкі і неба зноў анямела. Дуброўскі.

3. Абл. Пахудзець, схуднець. [Алёша] змяніўся з твару — перапаў і зблажэў. Вітка. Выходзіў дзень у дзень на поле, Хоць і ўчарнеў і перапаў, А досвітку яшчэ ніколі У цёплай хаце не праспаў. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)