лі́чба

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. лі́чба лі́чбы
Р. лі́чбы лі́чбаў
Д. лі́чбе лі́чбам
В. лі́чбу лі́чбы
Т. лі́чбай
лі́чбаю
лі́чбамі
М. лі́чбе лі́чбах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

лі́чба, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

1. Знак для абазначэння ліку.

Арабскія лічбы (1, 2, 3 і г.д.). Рымскія лічбы (I, II, III і г.д.).

2. Паказчык чаго-н., выражаны ў лічбах; сума, падлік.

|| прым. лі́чбавы, -ая, -ае.

Л. код.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лі́чба ж. ци́фра;

ара́бскія ~бы — ара́бские ци́фры;

ры́мскія ~бы — ри́мские ци́фры;

кантро́льныя — ~бы контро́льные ци́фры;

астранамі́чныя ~бы — астрономи́ческие ци́фры;

мо́ва ~баў — язы́к цифр

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лі́чба, ‑ы, ж.

1. Знак для абазначэння ліку. Арабскія лічбы (1, 2, 3 і г. д.). Рымскія лічбы (I, II, III і г. д.). □ Не ведаючы ніводнай літары, ніводнай лічбы, .. [Гінка] памятала ўсіх сваіх даўжнікоў. Корбан. Малая і большая стрэлкі насценнага гадзінніка сышліся там, дзе напісана лічба «11». Брыль.

2. Разм. Сума, лік. [Сакратар райкома:] — Для вашага калгаса, таварыш Бягун, такая лічба роўна кулю. Сергіевіч. Я спачатку падумаў, што не зразумеў абвешчанай мне лічбы і папрасіў напісаць яе на паперы. Лынькоў. // Паказчык чаго‑н., выражаны ў лічбах; разлік, падлік. [Паходня:] — Ты б усё аддаў, каб у зводцы стаяла самая высокая лічба выпрацоўкі на трактар. А ўсё астатняе, па-твойму, дробязь... Хадкевіч. — Яе сто пудоў махоркі вы можаце сабраць з гектара, а самае малое — чатырыста. І вось гэтую лічбу мы занясём у план. Кулакоўскі.

•••

Астранамічныя лічбы — пра вельмі вялікія лічбавыя велічыні.

Кантрольныя лічбы — лічбавыя колькасныя паказчыкі, якія ўстанаўліваюцца на пэўны тэрмін пры планаванні народнай гаспадаркі.

Круглыя лічбы — лічбы без дробавых адзінак; акругленыя лічбы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лі́чба ’знак для абазначэння ліку’, ’сума, лік, колькасць’ (Нас., Мядзв., Др.-Падб., Грыг., Бяльк., Шат., ТСБМ, ТС), ’падлік’ (Ян.), лічба ’лічэнне’ (Гарэц.). Укр. лічба, личбапольск. мовы), рус. личба (Даль), смал. личба ’колькасць’, польск. liczba, н.-луж. licba, в.-луж. ličba, чэш. ličba (у Юнгмана — з польск. мовы), славац. licba, ličba. Трубачоў (Эт. сл., 15, 83–85) уключае дадзеныя з паўд.-слав. тэрыторыі: серб.-харв. лижба, лиџба ’аўкцыён’, ligʼba (з XIII ст.) < ličiti, балг. личба, лижба ’прыкмета’, лиджба ’прадвесце’, лижбъ ’нешта значнае’ і выводзіць прасл. ličьba, утворанае ад ličiti () > лічыць (гл.). Аб суфіксе ‑ьba (-ба) гл. Слаўскі (SP, 1, 61–62) і Сцяцко (Афікс. наз., 33).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ци́фра лі́чба, -бы ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дзе́вяць, -і, Т -ццю́, ліч. кольк.

Лік, лічба і колькасць 9.

|| парадк. дзявя́ты, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

во́сем, васьмі, Т васьмю́, ліч. кольк.

Лік, лічба і колькасць 8.

|| парадк. во́сьмы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шматзна́чны², -ая, -ае.

Які складаецца з многіх лічбавых знакаў.

Шматзначная лічба.

|| наз. шматзна́чнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шэсць, шасці́, шасцю́, ліч. кольк.

Лік, лічба і колькасць 6.

|| парадк. шо́сты, -ая, -ае.

Шостае пачуццё (інтуітыўнае адчуванне).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)