Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
лі́чба, -ы, мн. -ы, -аў, ж.
1. Знак для абазначэння ліку.
Арабскія лічбы (1, 2, 3 і г.д.). Рымскія лічбы (I, II, III і г.д.).
2. Паказчык чаго-н., выражаны ў лічбах; сума, падлік.
|| прым.лі́чбавы, -ая, -ае.
Л. код.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
лі́чбаж. ци́фра;
○ ара́бскія ~бы — ара́бские ци́фры;
ры́мскія ~бы — ри́мские ци́фры;
кантро́льныя — ~бы контро́льные ци́фры;
◊ астранамі́чныя ~бы — астрономи́ческие ци́фры;
мо́ва ~баў — язы́к цифр
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
лі́чба, ‑ы, ж.
1. Знак для абазначэння ліку. Арабскія лічбы (1, 2, 3 і г. д.). Рымскія лічбы (I, II, III і г. д.). □ Не ведаючы ніводнай літары, ніводнай лічбы, .. [Гінка] памятала ўсіх сваіх даўжнікоў.Корбан.Малая і большая стрэлкі насценнага гадзінніка сышліся там, дзе напісана лічба «11».Брыль.
2.Разм. Сума, лік. [Сакратар райкома:] — Для вашага калгаса, таварыш Бягун, такая лічба роўна кулю.Сергіевіч.Я спачатку падумаў, што не зразумеў абвешчанай мне лічбы і папрасіў напісаць яе на паперы.Лынькоў.// Паказчык чаго‑н., выражаны ў лічбах; разлік, падлік. [Паходня:] — Ты б усё аддаў, каб у зводцы стаяла самая высокая лічба выпрацоўкі на трактар. А ўсё астатняе, па-твойму, дробязь...Хадкевіч.— Яе сто пудоў махоркі вы можаце сабраць з гектара, а самае малое — чатырыста. І вось гэтую лічбу мы занясём у план.Кулакоўскі.
•••
Астранамічныя лічбы — пра вельмі вялікія лічбавыя велічыні.
Кантрольныя лічбы — лічбавыя колькасныя паказчыкі, якія ўстанаўліваюцца на пэўны тэрмін пры планаванні народнай гаспадаркі.
Круглыя лічбы — лічбы без дробавых адзінак; акругленыя лічбы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лі́чбаж. Zíffer -, -n; Zahl f -, -en;
кантро́льныя лі́чбы Kontróllziffern pl; эк. Plánvorgabe f -, -n
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Лі́чба ’знак для абазначэння ліку’, ’сума, лік, колькасць’ (Нас., Мядзв., Др.-Падб., Грыг., Бяльк., Шат., ТСБМ, ТС), ’падлік’ (Ян.), лічба ’лічэнне’ (Гарэц.). Укр.лічба, личба (з польск. мовы), рус.личба (Даль), смал.личба ’колькасць’, польск.liczba, н.-луж.licba, в.-луж.ličba, чэш.ličba (у Юнгмана — з польск. мовы), славац.licba, ličba. Трубачоў (Эт. сл., 15, 83–85) уключае дадзеныя з паўд.-слав. тэрыторыі: серб.-харв.лижба, лиџба ’аўкцыён’, ligʼba (з XIII ст.) < ličiti, балг.личба, лижба ’прыкмета’, лиджба ’прадвесце’, лижбъ ’нешта значнае’ і выводзіць прасл.ličьba, утворанае ад ličiti (sę) > лічыць (гл.). Аб суфіксе ‑ьba (-ба) гл. Слаўскі (SP, 1, 61–62) і Сцяцко (Афікс. наз., 33).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ци́фралі́чба, -бы ж.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
дзе́вяць, -і, Т -ццю́, ліч.кольк.
Лік, лічба і колькасць 9.
|| парадк.дзявя́ты, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
во́сем, васьмі, Т васьмю́, ліч.кольк.
Лік, лічба і колькасць 8.
|| парадк.во́сьмы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
шматзна́чны², -ая, -ае.
Які складаецца з многіх лічбавых знакаў.
Шматзначная лічба.
|| наз.шматзна́чнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)