лісцвяны́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. лісцвяны́ лісцвяна́я лісцвяно́е лісцвяны́я
Р. лісцвяно́га лісцвяно́й
лісцвяно́е
лісцвяно́га лісцвяны́х
Д. лісцвяно́му лісцвяно́й лісцвяно́му лісцвяны́м
В. лісцвяны́ (неадуш.)
лісцвяно́га (адуш.)
лісцвяну́ю лісцвяно́е лісцвяны́я (неадуш.)
лісцвяны́х (адуш.)
Т. лісцвяны́м лісцвяно́й
лісцвяно́ю
лісцвяны́м лісцвяны́мі
М. лісцвяны́м лісцвяно́й лісцвяны́м лісцвяны́х

Крыніцы: piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

лісцвяны́, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае адносіны да лісця. Лісцвяны гушчар. Лісцвяны шолах. // Які складаецца, ўтвараецца з лісця; накрыты, усланы лісцем. Лісцвяны подсціл. □ І часта, па начах, калі праз лісцвяны дах хаціны паблісквалі буйныя паўднёвыя зоры, ..лорд думаў пра жыццё, пра яго недарэчнасць. Лынькоў.

2. Які мае лісце, з лістамі; лісцевы. Пышнае ўбранне лісцвяных дрэў, асабліва бяроз, сям-там пачынае жаўцець. Паслядовіч. // Які складаецца з дрэў з лісцем. Вецер .. абтрасаў бярозы над шляхам, церабіў лісцвяны маладняк. Быкаў. [Вялічка:] — Направа будзе лісцвяны лясок. За ім вёска. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лісцвя́нік ’ліставы лес’ (Нар. Гом.), рус. разан. листвя́нник, ст.-рус. лиственник ’тс’. У выніку намінацыі з лісцвяны лес, параўн. бел. лісцвяны́ (ТСБМ), лудз. лі́сцвянны, лі́сцвінны лісцевы’ (Сл. ПЗБ), укр. листвʼяний, рус. лиственный, листвя́нный, ст.-рус. лиственный, листвяный, прасл. listvěnъ (Слаўскі, 4, 283).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лісцяны́, ‑ая, ‑ое.

Разм. Тое, што і лісцвяны. Ляжым на лісцяной, раней падсушанай каля агню пасцелі. Брыль. У гаі раслі розныя лісцяныя дрэвы. Якімовіч. На крокаў трыста ад хаткі быў густы лісцяны лес. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)