лісцвяны́
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
лісцвяны́ |
лісцвяна́я |
лісцвяно́е |
лісцвяны́я |
| Р. |
лісцвяно́га |
лісцвяно́й лісцвяно́е |
лісцвяно́га |
лісцвяны́х |
| Д. |
лісцвяно́му |
лісцвяно́й |
лісцвяно́му |
лісцвяны́м |
| В. |
лісцвяны́ (неадуш.) лісцвяно́га (адуш.) |
лісцвяну́ю |
лісцвяно́е |
лісцвяны́я (неадуш.) лісцвяны́х (адуш.) |
| Т. |
лісцвяны́м |
лісцвяно́й лісцвяно́ю |
лісцвяны́м |
лісцвяны́мі |
| М. |
лісцвяны́м |
лісцвяно́й |
лісцвяны́м |
лісцвяны́х |
Крыніцы:
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
лісцвяны́, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае адносіны да лісця. Лісцвяны гушчар. Лісцвяны шолах. // Які складаецца, ўтвараецца з лісця; накрыты, усланы лісцем. Лісцвяны подсціл. □ І часта, па начах, калі праз лісцвяны дах хаціны паблісквалі буйныя паўднёвыя зоры, ..лорд думаў пра жыццё, пра яго недарэчнасць. Лынькоў.
2. Які мае лісце, з лістамі; лісцевы. Пышнае ўбранне лісцвяных дрэў, асабліва бяроз, сям-там пачынае жаўцець. Паслядовіч. // Які складаецца з дрэў з лісцем. Вецер .. абтрасаў бярозы над шляхам, церабіў лісцвяны маладняк. Быкаў. [Вялічка:] — Направа будзе лісцвяны лясок. За ім вёска. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Лісцвя́нік ’ліставы лес’ (Нар. Гом.), рус. разан. листвя́нник, ст.-рус. лиственник ’тс’. У выніку намінацыі з лісцвяны лес, параўн. бел. лісцвяны́ (ТСБМ), лудз. лі́сцвянны, лі́сцвінны лісцевы’ (Сл. ПЗБ), укр. листвʼяний, рус. лиственный, листвя́нный, ст.-рус. лиственный, листвяный, прасл. listvěnъ (Слаўскі, 4, 283).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
canopy [ˈkænəpi] n.
1. балдахі́н (над ложкам)
2. по́лаг; наве́с;
a canopy of leaves лісцвяны́ шацёр
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
лісцяны́, ‑ая, ‑ое.
Разм. Тое, што і лісцвяны. Ляжым на лісцяной, раней падсушанай каля агню пасцелі. Брыль. У гаі раслі розныя лісцяныя дрэвы. Якімовіч. На крокаў трыста ад хаткі быў густы лісцяны лес. Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)