Лісцвя́нік ’ліставы лес’ (Нар. Гом.), рус. разан. листвя́нник, ст.-рус. лиственник ’тс’. У выніку намінацыі з лісцвяны лес, параўн. бел. лісцвяны́ (ТСБМ), лудз. лі́сцвянны, лі́сцвінны лісцевы’ (Сл. ПЗБ), укр. листвʼяний, рус. лиственный, листвя́нный, ст.-рус. лиственный, листвяный, прасл. listvěnъ (Слаўскі, 4, 283).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)