лімо́ннік

‘куст’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. лімо́ннік
Р. лімо́нніку
Д. лімо́нніку
В. лімо́ннік
Т. лімо́ннікам
М. лімо́нніку

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

лімо́ннік

‘кулінарны выраб’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. лімо́ннік лімо́ннікі
Р. лімо́нніка лімо́ннікаў
Д. лімо́нніку лімо́ннікам
В. лімо́ннік лімо́ннікі
Т. лімо́ннікам лімо́ннікамі
М. лімо́нніку лімо́нніках

Крыніцы: krapivabr2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

лімо́ннік, -ку м., бот. лимо́нник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лімо́ннік, ‑у, м.

Павойныя кусты сямейства магноліевых з чырвонымі ягадамі, якія сваім смакам нагадваюць лімон. Пахучы лімоннік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лимо́нник бот. лімо́ннік, -ку м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

магно́ліевы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да магноліі. Магноліевы пах. // Які здабываецца з кветак магноліі. Магноліевы алей.

2. у знач. наз. магно́ліевыя, ‑ых. Сямейства двухдольных дрэвавых або кустовых раслін, да якога адносіцца магнолія, лімоннік і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)