ля́мпа

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ля́мпа ля́мпы
Р. ля́мпы ля́мпаў
ля́мп
Д. ля́мпе ля́мпам
В. ля́мпу ля́мпы
Т. ля́мпай
ля́мпаю
ля́мпамі
М. ля́мпе ля́мпах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пападве́шваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што (разм.).

Падвесіць усё, многае або ўсіх, многіх.

П. лямпы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

плафо́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Столь, упрыгожаная жывапісам, лепкай, мазаікай.

2. Род абажура для электрычнай лямпы, звычайна на столі або на сцяне.

|| прым. плафо́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

свяці́льня, -і, мн. -і, -лень і -льняў, ж. (уст.).

1. Асвятляльная прылада ў выглядзе невялікай бляшанай лямпы, у якую налівалася масла, тлушч і пад.

2. Лампада, плошка з запаленым маслам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абажу́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Каўпак, які надзяецца на лямпу, каб засцерагчы вочы ад моцнага святла або каб прыдаць святлу лямпы пэўную афарбоўку.

Ружовы а.

|| прым. абажу́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

светоотда́ча спец. святлоадда́ча, -чы ж.;

светоотда́ча ла́мпы святлоадда́ча ля́мпы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

павыключа́цца, ‑аецца; зак.

Разм. Выключыцца — пра ўсё, многае. Лямпы павыключаліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазату́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Затушыць, патушыць усё, многае. Пазатушваць лямпы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Керасі́ніца ’газніца, частка лямпы, у якую наліваецца газа’ (Бяльк.). Гл. керасіна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

выключа́льнік, ‑а, м.

Прыстасаванне для выключэння і ўключэння электрычнага току. Выключальнік настольнай лямпы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)