лядо́ўнік, -а, мн. -і, -аў, м.
Вагон з лёдам.
Вагон-л.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
лядо́ўнік
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
лядо́ўнік |
лядо́ўнікі |
| Р. |
лядо́ўніка |
лядо́ўнікаў |
| Д. |
лядо́ўніку |
лядо́ўнікам |
| В. |
лядо́ўнік |
лядо́ўнікі |
| Т. |
лядо́ўнікам |
лядо́ўнікамі |
| М. |
лядо́ўніку |
лядо́ўніках |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
лядо́ўнік м., см. лядо́ўня
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ле́дник и ледни́кI м. (погреб со льдом) лядо́ўня, -ні ж.; (вагон, шкаф) лядо́ўнік, -ка м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
*Лядні́к 1, ле́днік ’склеп, лядоўня’ (чач., ветк., Мат. Гом.) — з рус. ле́дник, ледни́к ’тс’. Лядоўнік ’тс’ (бых., там жа) — кантамінацыя з леднік і лядоўня.
Ляднік 2 ’скопішча вялікай масы паўзучага лёду, глетчар’ (ТСБМ) у якасці культурнага тэрміна з рус. ледни́к ’тс’.
Ляднік 3 ’абабак, Boletus scaber’ (Мядзв.; бялын., Нар. сл.; кругл., Жыв. сл., Мат. Маг.; круп., Сл. ПЗБ, БЛ, 6, 23), ’грыбы’ (Баркалабаўскі летапіс). Да ля́да 2. Названы паводле месца, дзе яны растуць (як палявыя грыбы, пожя́рны грыб).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Істо́пка ’памяшканне для захавання агародніны і іншых прадуктаў’ (ТСБМ, Шат., Касп., Бяльк., Сл. паўн.-зах., Інстр. I, Мядзв.; Янк. Мат., 72; Кольб., 52), істо́бка ’тс’ (Мат. Гом.; Янк. Мат., 87), ісьцёпка ’тс’ (Касп.), істо́пка ’насціл (у гумне з жэрдак)’ (Мат. Гом.). Вядома на ўсёй беларускай тэрыторыі (гл. ДАБМ, к. 240). Рус. дыял. и́сто́пка ’хата, хацінка’, ’гара’, исто́бка ’кладоўка’, истёбка ’сутарэнне’, ’склеп’, ’кладоўка’, ’хацінка паляўнічага ў лесе’, истёбок ’гара’, и́зобка́ ’хата’, ’святліца’; укр. дыял. сте́бка ’кладоўка (якая ацяпляецца зімой)’, сте́пка ’рублены свіран з печчу, які замяняе склеп’ (Грынч.), ви́стебка ’абагравальная зімой камора ці кладоўка’ (Лысенка, ССП), польск. дыял. izdebka ’пакой’, ’камера, келля’, чэш. дыял. istevka ’лядоўнік на млыне’. Ст.-рус. истобка, истопка, издебка ’хата, хацінка, маленькае памяшканне ў хаце’, ’лазня’. Ст.-бел. издопъка ’дом, жыллё’, ’кладоўка, спіжарня’ (гл. Лекс. Палесся, 154). Утворана ад *jьstъba (гл. ізба) з суф. ‑ъka ў прасл. (Трубачоў, Эт. сл., 8, 245). Форма ісьцёпка, відаць, пад уплывам народна-этымалагічнага збліжэння з тапіць, цёплы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)