Любівы, люблівы, лібівы, ліблівы, любовы, любэвы, любывый ’посны, нятлусты (мяса)’, ’сала з праслойкамі мяса’ (Нас., Касп., Мядзв., Юрч., Вешт. дыс., Сцяшк. Сл., Сл. ПЗБ; КЭС, лаг. і інш.), зэльв. любо́віно мяса (Сцяшк.), усх.-бел. любавіна ’благое, поснае мяса’ (КЭС і Мат. Маг.), ст.-бел. либѣвый ’змардаваны’, либивость ’худзізна’ (Скарына), якія запазычаны з чэш. liběvý, libivost. Рус. любови́на, смал. любавый, кур. либавчина ’слой мяса на сале’, ст.-рус. либивый ’худы’, паўн.-рус. ли́би́вый, либиво́й ’тс’; каш. lëbavi ’павольны, гультаяваты’, ’любівы’, ’высокі, але тонкі і худы’, велікапольск. lubave mʼysu̯o ’любівае мяса’, в.-луж. libojty < libovitъ, ст.-чэш. libivý, чэш. libový ’тс’, мар. lebavý ’пусты, дрэнны’; славен. libovína, lȋbivo ’мяса без косці’, кайк. libiv ’сухі, пусты’, серб.-харв. либовина ’сцягно’, макед. либав ’слабы’, ц.-слав. либавъ ’худы, мізэрны’. Прасл. libavъ, libivъ, libovъ ’худы, слабы’ (Слаўскі, 4, 218–219), утвораныя ад libъ (параўн. каш. lëbi ’высачэзны, слабы’, ст.-польск. luby ’шчуплы’, каш. lubï ’тс’, в.-луж. liba ’жылістае мяса’, ст.-чэш. libí ’поснае (мяса)’; роднаснымі да яго будуць: літ. líebas ’слабы, тонкі, стройны’, ст.-сакс. lêf ’слабы, хворы’ і з чаргаваннем галоснай літ. láibas, лат. laĩbs ’слабы, тонкі, стройны’, літ. leĩnas ’тс’, лат. lèins ’крывалапы’. І.‑е. *lēibho‑ (Слаўскі, 4, 222; Фасмер, 2, 543 і 492; Махэк₂, 330; Скок, 2, 293; Бязлай, 2, 139; Шустар-Шэўц, 11, 837–838). Пераход лі‑ > лю‑ адбыўся пад уплывам слова любовь; у польск. мове мена li‑ > lu‑ назіралася ўжо ў XV ст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Люба́ва ’нятлустае свіное мяса’ (валож., Жыв. сл.) — субстантываваны прыметнік жан. роду. Да любі́вы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лю́бя ’нятлустае мяса’ (смарг., Сл. ПЗБ). Відаць, паходзіць са зборнага назоўніка лю́бʼе < прасл. lib‑ьje. Да любі́вы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лы́біла ’даўгавязая няўклюдная жанчына’, ’лытка’, ’прыстасаванне для лоўлі ракаў’ (Бяльк.). Да прасл. libь > любі́вы (гл.), параўн. таксама каш. lëbi ’празмерна высокі’, ст.-польск. luby ’шчуплы’, ст.-чэш. libí ’нятлусты’, літ. líebas ’хваравіты, тонкі, худы, з тонкімі нагамі’. Гл. яшчэ лі́біла, лы́нды.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Любаві́зна, любаві́на ’праслойка мяса ў сале’ (міёр., Нар. сл.), ’нятлустае, поснае мяса’ (полац., Нар. сл.; глыб., даўг., докш., Сл. ПЗБ), любавіна ’тс’ (КЭС, лаг.). Да любі́вы (гл.) у яго варыянце любовы (прыблізна тая ж тэрыторыя, Сл. ПЗБ). Аб суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 103).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лі́біла, ліпела ’прынада для лоўлі ракаў’ (Нас.), ’прыстасаванне для прынаджвання ракаў’ (бых., Рам. 8) маг. лібінне ’тс’ (Дэмб.), лібіць ’лавіць ракаў на прынаду, прынаджваць’ (Нас., Гарэц., Інстр. 2). Укр. лібёць ’палка з прыманкай на ракаў’. Да любівы (гл.), якое пад уплывам народнай этымалогіі ўзиікла з *лібівы ’нятлусты’ (аб мясе). Іменна такім мясам прынаджвалі ракаў (Трубачоў-Фасмер, 2, 493). Утворана ад lib‑ і суф. ‑dlo.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)