Любаві́зна, любаві́на ’праслойка мяса ў сале’ (міёр., Нар. сл.), ’нятлустае, поснае мяса’ (полац., Нар. сл.; глыб., даўг., докш., Сл. ПЗБ), любавіна ’тс’ (КЭС, лаг.). Да любі́вы (гл.) у яго варыянце любовы (прыблізна тая ж тэрыторыя, Сл. ПЗБ). Аб суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 103).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)