Лысу́ха

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Лысу́ха
Р. Лысу́хі
Д. Лысу́се
В. Лысу́ху
Т. Лысу́хай
Лысу́хаю
М. Лысу́се

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

лысу́ха

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. лысу́ха лысу́хі
Р. лысу́хі лысу́х
Д. лысу́се лысу́хам
В. лысу́ху лысу́х
Т. лысу́хай
лысу́хаю
лысу́хамі
М. лысу́се лысу́хах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

лысу́ха зоол. лысу́ха, -хі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лысу́ха ж.

1. зоол. лысу́ха;

2. разг. (о животном) белоло́бая

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лысу́ха, ‑і, ДМ ‑сусе, ж.

1. Вадаплаўная птушка атрада пастушковых з шаравата-чорным апярэннем і голым ярка-белым участкам скуры на лбе.

2. Разм. З белай плямай на лбе (пра карову, цяля і інш.). На вуліцы працяжна і зычна зайграў у свой берасцяны рог пастух Даніла; яму дружна адгукнуліся рагулі і лысухі. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лысу́ха ’балотная птушка атрада пастушковых з шаравата-чорным апярэннем і голым ярка белым участкам скуры на лбе, Fulica atra’ (Анік., Дразд., ТСБМ); лысоха ’тс’ (гом., Мат. Гом.; Федз.–Доўб.). Да лы́сы (гл.). Параўн. лы́ска. Булахоўскі (Вибр. пр., 3, 221) прыводзіць іншыя ўсх.-слав. назвы гэтай птушкі: лысена, лысана, лыс.

Лы́суха ’высокае месца, дзе нічога не расце’ (малар., Нар. лекс.), ’неўрадлівая пясчаная глеба’ (івац., Жыв. сл.; пруж., КЭС), лысу́ха ’абложная зямля’ (светлаг., петрык., ДАБМ; паўд.-мін., Лемц.). Да лы́сы (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 124).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лы́ска ’пралышанае месца на бервяне’ (Бяльк.), ’жывёла (карова, конь, сабака) з белай плямай на ілбе’ (Нас.; КЭС, лаг.; паўн.-зах., пін., КЭС), ’птушка лысуха, Fulica atra’ (светлаг., Мат. Гом.; Федз.–Доўб.). Укр. ли́ска, рус. лыска, польск. łyska, каш. lëska, liska, н.- і в.-луж. łyska, чэш., славац. lyska, славен. lȋska ’карова’, črna liska ’лысуха’, серб.-харв. ли̏ска, балг. лиска. Прасл. lysъka ’лысуха’, ’свойская жывёліна з белай плямай на ілбе’, ’месца аголенае і свяцейшае за астатняе’ (Слаўскі, 5, 419–421). Утворана ад прыметніка lysъ > лы́сы (гл.). Аналагічна і ў іншых мовах, напр., ням. Blesse ’белая пляма ў жывёл на ілбе’ ∼ Blasshuhn ’вадзяная курка’ (гл. яшчэ Скок, 2, 307; БЕР, 3, 423).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Машонка 1 ’порхаўка’ (Інстр. II; уздз., Нар. словатв.). Да машна́ (гл.).

*Машонка 2, мошо́нка ’нейкая птушка, што робіць сабе гняздо з моху’ (ТС). Да мох (гл.). Утворана ад прыметніка mъšěmъ ’мохавы’, як лозянка ’лысуха’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

спа́дчыннік, ‑а, м.

Тое, што і наследнік. Андрэй стаў адзіным памочнікам у бацькі і спадчыннікам пакрыўленай хаціны, дзіравага хлеўчыка, у якім стаялі старая аднавокая кабыла ды карова Лысуха, і пунькі, што служыла адначасова і гумном. Хадкевіч. Нарадзіўся сын. Спадчыннік. Нарадзіўся Даніла, сын Акіма і ўнук Пятра, а праўнук Севярына і пранашчадак Глеба. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лы́сіца 1 ’птушка лысуха, Fulica atra’. Да лы́сы (гл.). Птушка мае на ілбе белую лысіну. Гл. яшчэ лыска, лысоха ’тс’.

Лы́сіца 2 ’неўрадлівае поле’ (калінк., Выг.), ’непакрытае расліннасцю месца’ (маг., мін., Лемц.). Да лы́сы (гл.). Параўн. і лысіна ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)