лушча́к, -у́, м. (уст.).

Тое, што і слюда.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лушча́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. лушча́к
Р. лушчаку́
Д. лушчаку́
В. лушча́к
Т. лушчако́м
М. лушчаку́

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

лушча́к м., уст., см. слюда́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лушча́к, ‑у, м.

Уст. Слюда.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лушча́к ’слюда’ (ТСБМ). Да лу́шчыць (гл.). Параўн. аналагічнае ўтварэнне ўкр. лупа́к, бел. лупня́к ’сланец’. Такім жа чынам утворана лексема лушчак ’лузан’ (рэч., Мат. Гом.; лаг., Сл. ПЗБ; КЭС, лаг.), як і ўкр. лущак, польск. łuszczak, макед. лушна́к, балг. лушта́к, луштна́к, для якіх Слаўскі (5, 365) выводзіць прасл. дыял. luščakъ ’лузан’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)