лупа́ты, -ая, -ае.

Які мае выпучаныя вочы; вірлавокі.

|| наз. лупа́тасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лупа́ты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. лупа́ты лупа́тая лупа́тае лупа́тыя
Р. лупа́тага лупа́тай
лупа́тае
лупа́тага лупа́тых
Д. лупа́таму лупа́тай лупа́таму лупа́тым
В. лупа́ты (неадуш.)
лупа́тага (адуш.)
лупа́тую лупа́тае лупа́тыя (неадуш.)
лупа́тых (адуш.)
Т. лупа́тым лупа́тай
лупа́таю
лупа́тым лупа́тымі
М. лупа́тым лупа́тай лупа́тым лупа́тых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

лупа́ты разг. пучегла́зый, лупогла́зый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лупа́ты, ‑ая, ‑ае.

Які мае выпучаныя вочы; вірлавокі. Салдат нёс свой аўтамат у руцэ і пільна шнырыў лупатымі вадзянымі вачыма па баках. Якімовіч. У паветры віселі лупатыя, з празрыстымі, як шкельцы, крыльцамі стракозы. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лупаты, лупавокі, зякраты, вірлавокі, бяльматы

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

лупогла́зый разг. лупа́ты.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пучегла́зый разг. вірлаво́кі, лупа́ты, зірка́ты.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Вылапо́кій ’з вытарашчанымі вачамі’ (З нар. сл., мсцісл.). Рус. смал. волопо́кийлупаты’. Метатэза з лупаво́кій ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лупе́ха — зняважлівае слова на кабету з тоўстымі вуснамі (КЭС, лаг.). Адпрыметнікавае ўтварэнне (< лупаты) з суфіксам ‑ех‑а (Сцяцко, Афікс. наз., 100). Да лу́па1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лу́пала, лу́пало ’маргун’ (ТС). Утворана ад палес. лупа́ты ’які плюскае вачыма’. Аб суфіксе ‑ал‑а гл. Сцяцко (Афікс. наз., 93–94). Сюды ж лу́палка ’тс’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)