Ло́ба́ч ’невялікі шчупак’, лобо́к ’тс’ (ТС). Рус. лоба́ч ’рыба кефаль, Mugil cephalus’, ’белавочка, Abramis sapa Pall.’ Утворана паводле падабенства з лаба́ч ’чалавек з вялікай галавой’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лаба́ч ’чалавек з вялікім ілбом’ (БРС), лоба́ч ’здаравяка’ (ТС), ’кукса; карова без рог’ (Сцяшк.) суадносіцца з прым. лабаты (гл.). У выніку пераносу значэння паводле падабенства палес. лаба́ч ’невялікі шчупачок’ (Крыв.) утворана пры дапамозе суф. ‑ач, які ўказвае на характэрную знешнюю прыкмету (Сцяцко, Афікс. наз., 95).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ла́ўнік1 ’чыноўнік магістрата, які мае права засядаць на дзяржаўнай лаве’ (Нас.), ’член суда’ (Гарэц., Др.-Падб.), ст.-бел. лавникъ ’тс’ (1514 г.), смал. лавник ’чалавек, які выганяў сялян на паншчыну’. Да лава5 (гл.). Запазычана са ст.-польск. ławnik або пад яго ўплывам (Слаўскі, 5, 55; Булыка, Запазыч., 21). Параўн. запазычанае з польск. таксама ўкр. лавник, лавний, рус. архаічнае лавник, літ. lóvininkas, lóvynykas.

Ла́ўнік2 ’старшы плытагон’ (дняпроўска-прыпяцкі арэал, Лобач, Рэгіян. трад.). Да ла́ва2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)