лесапі́льны, ‑ая, ‑ае.

Які прызначаны, служыць для распілоўкі лесу (у 2 знач.). Лесапільная машына. Лесапільны станок. // Які займаецца распілоўкай лесу (у 2 знач.), вырабам пілаваных матэрыялаў. Лесапільны завод. Лесапільная прамысловасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лесапі́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. лесапі́льны лесапі́льная лесапі́льнае лесапі́льныя
Р. лесапі́льнага лесапі́льнай
лесапі́льнае
лесапі́льнага лесапі́льных
Д. лесапі́льнаму лесапі́льнай лесапі́льнаму лесапі́льным
В. лесапі́льны (неадуш.)
лесапі́льнага (адуш.)
лесапі́льную лесапі́льнае лесапі́льныя (неадуш.)
лесапі́льных (адуш.)
Т. лесапі́льным лесапі́льнай
лесапі́льнаю
лесапі́льным лесапі́льнымі
М. лесапі́льным лесапі́льнай лесапі́льным лесапі́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ра́ма ж., в разн. знач. ра́ма; (оконная — ещё) переплёт м.;

лесапі́льная р. — лесопи́льная ра́ма

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

банда́рна-лесапі́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. банда́рна-лесапі́льны банда́рна-лесапі́льная банда́рна-лесапі́льнае банда́рна-лесапі́льныя
Р. банда́рна-лесапі́льнага банда́рна-лесапі́льнай
банда́рна-лесапі́льнае
банда́рна-лесапі́льнага банда́рна-лесапі́льных
Д. банда́рна-лесапі́льнаму банда́рна-лесапі́льнай банда́рна-лесапі́льнаму банда́рна-лесапі́льным
В. банда́рна-лесапі́льны (неадуш.)
банда́рна-лесапі́льнага (адуш.)
банда́рна-лесапі́льную банда́рна-лесапі́льнае банда́рна-лесапі́льныя (неадуш.)
банда́рна-лесапі́льных (адуш.)
Т. банда́рна-лесапі́льным банда́рна-лесапі́льнай
банда́рна-лесапі́льнаю
банда́рна-лесапі́льным банда́рна-лесапі́льнымі
М. банда́рна-лесапі́льным банда́рна-лесапі́льнай банда́рна-лесапі́льным банда́рна-лесапі́льных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ра́ма в разн. знач. ра́ма, -мы ж.;

око́нная ра́ма ако́нная ра́ма;

лесопи́льная ра́ма лесапі́льная ра́ма.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ра́ма, -ы, мн. -ы, рам, ж.

1. Аконны пераплёт з устаўленым шклом і без яго.

Драўляныя рамы.

2. Аправа для ўстаўкі карцін, партрэтаў, люстраў і пад.

Прыгожая р.

3. Нясучая частка машыны, якой-н. канструкцыі; станіна.

Веласіпедная р.

4. Прамавугольнік з брусоў або планак для розных патрэб і мэт.

Лесапільная рама — машына для падоўжнага распілоўвання бярвення.

|| прым. ра́мны, -ая, -ае (да 1, 2 і 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ра́ма, ‑ы, ж.

1. Аконны пераплёт з устаўленым шклом і без яго. Падвойныя рамы. □ У вузейшай частцы, дзе скляпенне падымалася над долам, была зроблена вузенькая, доўгенькая аконная рама ў чатыры шкельцы. Колас. // Зашклёны пераплёт для аховы раслін ад холаду ў парніках і цяпліцах.

2. Аправа для ўстаўкі ў яе карцін, партрэтаў, люстраў і пад. На астатніх сценах у цяжкіх арэхавых рамах былі развешаны партрэты. Даніленка.

3. Нясучая частка машыны, якой‑н. канструкцыі; станіна. Веласіпедная рама. □ [Йох:] — Міна была падкінута ў топку. Бачыце, рама паравоза цэлая і рэйкі цэлыя. Лынькоў.

4. Прамавугольнік з брусоў або планак для розных патрэб і мэт. У майстэрні было цяпер ціха, і .. [Яругіну] ўжо запякло хутчэй вярнуцца ў тую цішыню, каб напяць на раму палатно і пакласці на яго ўльтрамарын. Карамазаў. // Прыстасаванне для сотаў у вуллі.

•••

Лесапільная рама — машына для падоўжнага распілоўвання бярвення.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)