ле́гчы, ля́гу, ля́жаш, ля́жа; ля́жам, ля́жаце, ля́гуць; лёг, лягла́ і ле́гла, лягло́ і ле́гла; ляж; зак.

1. Прыняць ляжачае становішча.

Л. на спіну.

2. Размясціцца спаць, адпачываць.

Л. на сене.

3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Апусціцца на якую-н. паверхню, пакрыць сабою што-н.

Снег лёг белай коўдрай.

4. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан., на каго-што. Распаўсюдзіцца на каго-н., што-н., стаць чыім-н. абавязкам.

Адказнасць ляжа на прысутных.

На яго плечы лягла гаспадарка.

5. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Пралегчы, распасцерціся, працягнуцца.

Рэйкі ляглі доўгімі лініямі.

6. Пра самалёты, судны: прыняць якое-н. становішча, узяць які-н. напрамак.

Л. на зваротны курс.

Легчы ў (на) дрэйф — расставіць парусы так, каб судна заставалася прыблізна на адным месцы.

Легчы касцьмі — загінуць у баі, памерці.

|| незак. лажы́цца, лажу́ся, лажы́шся, лажы́цца; лажы́мся, лажыце́ся, лажа́цца (да 1, 2, 4 і 6 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ле́гчы

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. ля́гу ля́жам
2-я ас. ля́жаш ля́жаце
3-я ас. ля́жа ля́гуць
Прошлы час
м. лё́г ле́глі
ляглі́
ж. ле́гла
лягла́
н. ле́гла
лягло́
Загадны лад
2-я ас. ля́ж ля́жце

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ле́гчы сов., в разн. знач. лечь; (умереть; покрыть собой что-л. — ещё) пасть;

л. на кана́пу — лечь на дива́н;

снег лёг на зямлю́ — снег лёг на зе́млю;

учо́ра я лёг по́зна — вчера́ я лёг по́здно;

л. ў пасце́ль — лечь в посте́ль;

на бало́та лёг тума́н — на боло́то пал тума́н;

снара́ды ляглі́ па той бок ракі́ — снаря́ды легли́ по ту сто́рону реки́;

кло́пат лёг на яго́ — забо́та легла́ на него́;

самалёт лёг на курс — самолёт лёг на курс;

ён лёг у апо́шнім баі́ — он лёг (пал) в после́днем бою́;

л. ў дрэ́йф — лечь в дрейф;

л. касцьмі́ — лечь костьми́;

л. на душу́ — лечь на́ душу;

л. на сэ́рца — лечь на се́рдце;

л. ў асно́ву — лечь в осно́ву;

л. ў зямлю́ (у магі́лу) — лечь в зе́млю (в моги́лу);

л. пад нож — лечь на опера́цию;

ка́менем л. — ка́мнем лечь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ле́гчы, лягу, ляжаш, ляжа; ляжам, ляжаце, лягуць; пр. лёг, лягла і легла, лягло і легла; заг. ляж; зак.

1. Прыняць ляжачае, гарызантальнае становішча (пра чалавека і жывёл); проціл. устаць. Пад ценем дубоў .. [аграном і Крушынскі] разлажылі с[у]рвэтку і ляглі адзін супроць аднаго. Бядуля. Дома [Мікола] моўчкі распрануўся і лёг на сваёй самаробнай канапе. Якімовіч. / У спалучэнні са словамі, якія паказваюць, у якім становішчы знаходзіцца ляжачы. Легчы на бок. Легчы на спіну. Легчы ніцма. // Паступіць на лячэнне (у бальніцу, шпіталь). Паранены, .. [Блінке] вымушан быў легчы ў шпіталь. Шамякін.

2. Размясціцца спаць, адпачываць. Дзеці леглі даўно, Толькі маці не спіць. Колас. Каб нікога не будзіць, .. [Тварыцкі] лёг у адрынцы. Чорны.

3. перан. Загінуць, пасці ў баі, барацьбе. — Горад мой, горад мой, Колькі гордых іх, мужных і смелых Тут лягло пад табой, На руінах тваіх анямелых?! Танк. І стаяць пабрацімы, Хоць радзее іх строй. Хто там лёг за радзіму — Кожны паўшы — герой! Бялевіч.

4. (1 і 2 ас. не ужыв.) Апусціцца на якую‑н. паверхню, прыняць гарызантальнае становішча. Ліст лёг на траву. Снарады ляглі ў лагчыну. □ Не паспела .. [Аня] апамятацца, як рука яе лягла на круты Васілёў плячук. Васілевіч. Пульхны ружовы блін лёг на свежы абрус, засланы на ўслоне ля печы. Ваданосаў. // Размясціцца дзе‑н., укласціся ў што‑н. якім‑н. чынам. Цэгла лягла ў мур. □ Ляглі ў зямлю першыя зерні будучага ўраджаю. «ЛіМ». // пераважна безас.; перан. Патраціць чаго‑н. вельмі многа (з карысцю або без карысці). [Дзядзька Сымон:] — Пачакай трохі, сынку. Бач, якое хараство ў полі — Я гляджу і думаю: колькі тут людское працы лягло! Чорны.

5. (1 і 2 ас. не ужыв.). Заняць, ахапіць якую‑н. прастору; распасцерціся. Калгаснае поле шырока лягло. Машара. Вузкаю палоскаю .. Лёг за нашай вёскаю старадаўні лес. Глебка. // Пралегчы, прайсці, працягнуцца. Дарогі ляглі ад сяла да сяла. Кірэенка. У два рады між палёў Роўна рэйкі ляглі. Колас.

6. (1 і 2 ас. не ужыв.). Распаўсюдзіцца па паверхні, пакрыць сабою што‑н. Тоўстым пластом лёг на саламяных стрэхах снег. Колас. Чырванаватае святло малой лямпы лягло на твары людзей. Чорны. / Пра загар, маршчыны і пад. Густа ляглі маршчынкі каля вачэй. Шчарбатаў. Вось так з гадамі лёгка і нячутна На нашы скроні ляжа сівізна. Глебка. // Устанавіцца, настаць. Першая ваенная зіма ўсюды лягла вельмі рана. Шамякін. Вечар лёг за вокнамі раптоўна і густа. Скрыган.

7. (1 і 2 ас. не ужыв.); перан. Распаўсюдзіцца на каго‑, што‑н.; стаць чыім‑н. абавязкам. Па Нініны плечы лягла ўся гаспадарка. Гроднеў. — Ведаеце, у выпадку чаго ўся адказнасць ляжа на вас. Машара.

8. перан. У спалучэнні са словамі «на душу», «на сэрца», «на сумленне» азначае: стаць прадметам пастаянных турбот, трывогі, роздуму і г. д. І гора нам легла на сэрцы, Нібыта цяжкая руда... Калачынскі. Я ніколі не думаў, што можа такая страшная пустэча легчы на сэрца і такая пакутлівая бяздумнасць на галаву... М. Стральцоў.

9. Прыняць якое‑н. становішча, узяць які‑н. напрамак (пра самалёты, судны). Самалёт цвёрда лёг на свой курс — на захад. Новікаў.

•••

Легчы ў дрэйф — расставіць парусы так, каб судна заставалася прыблізна на адным месцы.

Легчы касцьмі — загінуць у баі; памерці.

Легчы пад нож — пайсці, легчы на аперацыю.

Легчы ў аснову — з’явіцца асновай, галоўным утваральным элементам чаго‑н.

Легчы ў зямлю (у труну, у магілу) — памерці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ле́гчы, ле́гшы, ле́гці, ле́хчы, стол. лі́гты, драг. ле́жтэлегчы’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., Нас., Сцяшк.; Лучыц-Федарэц, Вярэніч, вусн. паведамл.), ’настаць’ (віл., Сл. паўн.-зах.). Укр. лягти, лягчи, рус. лечь, паўн. легчи́, якут. легти́, ст.-рус. лечи, лещи, польск. lec, чэш. lehl ’лёг’, мар. ľéžu ’лягу’, ст.-чэш. léci, славен. lę́či, серб.-харв. ле̏ћи, ст.-слав. лешти. Прасл. leg‑ti — першасны інхаатыў ад ležati ’ляжаць’, і.-е. *legh‑легчы, ляжаць’ (Слаўскі, 4, 92–93; Фасмер, 2, 490). Драг. ле́жтэ мае ‑ж‑ замест ‑г‑ пад уплывам лыже́тэ ’ляжаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

легчы, улегчыся; разлегчыся, расцягнуцца, заваліцца (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

лажы́цца гл. легчы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыпёк², -у, м.

Месца, дзе моцна прыпякае сонца.

Легчы на прыпёку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бакава́я, -о́й.

У выразе: на бакавую (разм.) — легчы (лажыцца) спаць.

Пад’еў ды на бакавую.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лечь сов. ле́гчы;

ляг, отдохни́ ляж, адпачні́;

лечь в дрейф ле́гчы ў дрэйф;

отве́тственность ля́жет на вас адка́знасць ля́жа на вас;

лечь на́ душу ле́гчы на душу́;

лечь в осно́ву ле́гчы ў асно́ву;

лечь костьми́ ле́гчы касця́мі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)